25 сакавіка на Асіповіччыне прайшоў раённы суботнік, у якім прынялі ўдзел работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна, школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і члены райарганізацыі КПБ. Галоўнай мэтай стала добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан як замацаваных за арганізацыямі тэрыторый, так і райцэнтра і населеных пунктаў у цэлым, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
Добрае пачынанне падтрымалі тысячы землякоў. У горадзе эпіцэнтрамі «вясенняй прыборкі» сталі цэнтральныя вуліцы, тэрыторыя каля СШ № 4, паркі, Алея Герояў, мікрараён “Чарняхоўскага”, старыя могілкі на вуліцы Юбілейнай, наваколле Свята-Уведзенскага храма і г.д.
Фота Ніны ЦАРЫК.