РАУС
1 студзеня ў бальніцу дастаўлена жанчына, збітая сястрой мужа. Праз дзень на вул. Дзмітрыева раней судзімы жыхар Верайцоў пагражаў нажом асіпаўчаніну. Канфіскавана тры пакеты з рэчывам расліннага паходжання. Знойдзена два трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці.
РАСК
У Ялізаве ў ноч на 1 студзеня невядомая асоба пашкодзіла жалезабетонную агароджу на вул. Рамашкі.
Узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да раней не судзімых асіпаўчан, якія захоўвалі па месцы жыхарства 2,9745 і 4,77 г марыхуаны.
24-гадовы жыхар райцэнтра, спрабуючы ўхіліцца ад прызыву на воінскую службу, наўмысна без прычын не з’явіўся па павестцы ў ваенны камісарыят.
ДАI
Папярэджана 52 парушэнні ПДР, прыцягнута да адказнасці 18 пешаходаў і нецвярозы вадзіцель. Адбылося 10 ДТЗ.
АУСТ
Складзена 9 матэрыялаў аб здарэннях і 63 адміністрацыйныя пратаколы. Устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку. Суправоджана 112 цягнікоў, з іх знята 4 правапарушальнікі.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 асобы, што з’явіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 8 парушальнікаў ПДР, 3 і 2 — здзейсніўшых дробнае хуліганства і крадзеж.
РАНС
Вечарам 8 студзеня ў в. Лучыцы на пажары жылога дома загінуў гаспадар 1948 г.н.
Увага! Паважаныя землякі, будзьце ўважлівыя пры выкарыстанні ацяпляльнага абсталявання. Не пакідайце без нагляду печы, не дапускайце неасцярожнага абыходжання з агнём!
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў палявання.