Традыцыйны праект рэспубліканскага саюза моладзі “100 ідэй для Беларусі” з кожным годам прыцягвае ўсё больш маладых, актыўных і, галоўнае, крэатыўных хлопцаў і дзяўчат. Зразумела, удзельнічаюць у ім і асіпаўчане.
Днямі ў Круглым прайшоў абласны этап конкурсу, які сабраў каля трох дзясяткаў прэтэндэнтаў на перамогу. Наш раён прадстаўляў настаўнік Свіслацкай сярэдняй школы Аляксей Цвыр з распрацоўкай “Праектаванне кліматычнай камеры для мерыстэмнага кланавання раслін”. Як адзначае першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец, экспертная камісія сапраўды зацікавілася асіповіцкім праектам і ацаніла яго на высокім узроўні. Таму не дзіўна, што ўжо ў студзені зямляк у ліку тузіна пераможцаў абласнога этапу накіруецца абараняць сваю ідэю на рэспубліканскім узроўні.
Прадстаўнікі Асіповіччыны ўпершыню выйшлі ў фінал гэтага конкурсу. Будзем спадзявацца, што дэбют прой-дзе плённа!