Дзяржаўтаінспекцыя ўвесь кастрычнік будзе надаваць асаблівую ўвагу мерапрыемствам па папярэджанні ДТЗ у сельскай мясцовасці. На першым плане — выкарыстанне ўдзельнікамі дарожнага руху святлоадбіваючых элементаў. Адсутнасць іх цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 2 базавых велічынь, а тое ж, здзейсненае ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення, — ад 3 да 5 БВ.
«Асабістыя архівы Беларусі канца ХVII-пачатку ХХI стагоддзяў» — так называецца кніга, якая належыць пяру былой выпускніцы СШ № 2 Вользе Iвановай. Наклад яе складае 300 асобнікаў.
У ЦРБ і разлікова-касавых цэнтрах ААТ “Белаграпрамбанк” змяніліся нумары телефонаў: у прыёмную галоўнага ўрача можна дазваніцца па тэл. 77-429, звязацца з аддзеламі пластыкавых картак і кліенцкага менеджменту РКЦ № 13 (Ленінская, 72) — па тэл. 77-478 і 77-482, з начальнікам і касамі РКЦ № 14 (Сумчанкі, 21) — па тэл. 52-479 і 77-486 адпаведна.
Землеўпарадкавальная служба райвыканкама папярэджвае, што штраф на фізічную асобу за неэфектыўнае выкарыстанне зямельнага ўчастка, зарастанне пустазеллем, засмечванне складае да 20 БВ, за самавольны захоп зямельнага ўчастка — ад 10 да 30, за неасвоены ўчастак — да 10 БВ.
542 сям’і выхоўваюць зараз на Асіповіччыне траіх і больш дзяцей, прычым 82 з іх атрымалі статус шматдзетных з пачатку года. За прызначэннем сямейнага капіталу сёлета звярнулася 89 сем’яў.
У Дрычынскім сельсавеце абследавана 230 домаўладанняў, пры ліквідавананні 60 звалак вывезена 300 кубаметраў смецця, адрамантавана 100 м агароджы, знесена 2 пустуючыя дамы, наведзены парадак каля помнікаў і мемарыяльных комплексаў, якіх на тэрыторыі сельсавета налічваеца 10.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на ўліку знаходзіцца 14392 пенсіянеры. Выдаткі на выплату пенсій летась склалі 45,9 млн руб. За студзень-жнівень выплачана 32,1 млн руб. Сярэдні памер працоўнай пенсіі за жнівень — 280 руб. 09 кап.
Аднаразовую матдапамогу за 8 месяцаў атрымаў 201 пажылы грамадзянін і 28 інвалідаў I і II груп на суму 17870 руб.