Знаёмцеся:
начальнік Асіповіцкага раённага аддзела
Магілёўскага абласнога ўпраўлення
Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва
Вячаслаў КОЗЕЛ
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Данецкай вобласці. У хуткім часе бацькі пераехалі ў Асіповічы. Тут скончыў сярэднюю школу №4. У 1981 годзе паступіў у Магілёўскі педагагічны інстытут імя А.Куляшова на фізіка-матэматычны факультэт. Атрымаўшы ў 1986 годзе дыплом аб вышэйшай адукацыі, прыехаў па размеркаванні ў Карытнянскую сярэднюю школу, дзе спачатку працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, затым – дырэктарам гэтай установы. 23 лютага 1995 года ўзначаліў Дараганаўскую санаторную школу-інтэрнат, якой прысвяціў 7 гадоў. З 7 красавіка 2003 года – галоўны інспектар Асіповіцкага райаддзела Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.
Мае дарослую дачку Таццяну, якая скончыла факультэт прыкладной матэматыкі – працэсаў упраўлення Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
Вольны час Вячаслаў Рыгоравіч прысвячае кпопатам аб прысядзібным участку, гульні ў шахматы. Ён – кандыдат у майстры спорту па шахматах.