Па 26 чэрвеня РАУС праводзіць мерапрыемствы па прафілактыцы забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Iнфармацыю пра асоб, схільных да правапарушэнняў, можна паведаміць па тэлефоне кругласутачнай “гарачай лініі” 51-8-90.
З-за моцных ветру і дажджу, што абрынуліся на горад у мінулы аўторак, пацярпелі зялёныя насаджэнні: 7 дрэў павалілася ў парках, 15 — на вуліцах. У першую чаргу ДУКВП “Райсэрвіс” вывезены буралом, які замінаў дарожнаму руху на Iнтэрнацыянальнай і Кастрычніцкай. Усе наступствы ліквідаваны максімальна аператыўна.
На нарыхтоўцы кармоў сельгаспрадпрыемствамі раёна задзейнічана 35 касілак і 22 кормаўборачныя камбайны. Першым укосам скошана 11.520 га плошчаў. Пачалася ўборка аднагадовых траў на корм: зараз скошана 107 га. Усяго ж нарыхтавана 2.580 тон сена (26% да задання), 38.331 сенажу (34%), 4.827 сіласу (5%).
Па інфармацыі КДУП “Адзіны разліковы цэнтр” на 1 чэрвеня запазычанасць звыш 3 месяцаў па аплаце паслуг “Райсэрвіса” складае 696 млн рублёў па 366 асабовых рахунках, 226 млн павінны УКП ЖКГ 207 уладальнікаў рахункаў, у “Водаканала” 151 даўжнік, які не выплаціў 47,432 млн рублёў.
У Градзянскім сельсавеце з пачатку года абследавана 455 домаўладанняў, выдадзена 106 прадпісанняў, 20 з іх кіраўнікам арганізацый. Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы, накладзены штрафы на суму 630 тысяч рублёў. Ліквідаваны 51 несанкцыянаваны сметнік, знесена 2.171 м старых агароджаў і 6 безгаспадарчых дамоў, ачышчана ад хмызняку 800 м2 тэрыторыі, спілавана 55 аварыйных дрэў. У цэлым на добраўпарадкаванне ўжо затрачана звыш 52 млн рублёў.
32 млн рублёў заплацілі жыхары Асіповіч за паслугі платнай аўтастаянкі. Карыстанне адным з 49 месцаў для захавання машын на працягу месяца абыходзіцца ўладальнікам легкавых аўто ў 181 тысячу, на суткі — 12, а 1 гадзіна знаходжання транспартнага сродку пад аховай каштуе 1 тысячу рублёў.
У аддзел прымусовага выканання ў бягучым годзе паступіла 5.909 выканаўчых вытворчасцей на агульную суму 32 млрд 132 млн 339 тысяч рублёў; з іх скончана 1.656 на 6 млрд 392 млн 807 тысяч.