РАУС
У перыяд з 20 па 26 чэрвеня канфіскавана 30 л брагі, у ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 44,5 кг дзікарослых канопляў і 13 кг маку. На вул. Сташкевіча затрыманы непрацуючы грамадзянін ў стане таксікалагічнага ап’янення. У ноч на 22 чэрвеня ад дачнага дома ў в. Майсеевічы выкрадзены аўтамабіль “Фіат”. Устаноўлена, што ўгон здзейсніла жыхарка в. Крамок. У в. Усціж у двары свайго дома пры падзенні аўтамашыны з дамкрата загінуў мужчына 1946 г.н. 26 чэрвеня на р. Бярэзіна паблізу пас. Ялізава бабруйчанін, кіруючы маторнай лодкай, прычыніў смяротную траўму 55-гадоваму жыхару Мінска, які знаходзіўся ў вадзе.
РАСК
Распачата справа ў дачыненні несудзімага грамадзяніна, які з сакавіка па май бягучага года сістэматычна збіваў роднага брата.
Трактарыст-машыніст аднаго з сельгаспрадпрыемстваў прысвоіў 230 літраў афарбаванага дызельнага паліва на суму звыш 2 млн рублёў.
ДАI
Папярэджана 126 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 4 нецвярозыя вадзіцелі, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 6 пешаходаў. Адбылося 12 дарожна-транспартных здарэнняў.
25 чэрвеня недалёка ад в. Жыцін загінуў жыхар райцэнтра: мужчына не справіўся з кіраваннем трактарам і перакуліўся ў меліярацыйны канал.
АУСТ
Зарэгістравана 17 супрацьпраўных здарэнняў, складзена 65 адміністрацыйных пратаколаў, з незаконнага абароту канфіскавана 46 л алкагольных напояў, у спецізалятар дастаўлена 2 грамадзяніны. Суправоджана 96 цягнікоў, з якіх знята 6 правапарушальнікаў.
РАНС
У ноч на 27 чэрвеня загарэўся прыватны дом па вул. Карла Маркса. Агнём пашкоджаны перакрыцце, сцены веранды і маёмасць, закурана столь.
Увага! З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікул праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “КанIкулы без дыму I агню”.
Спецізалятар
Для працверажэння размешчана 42 чалавекі, у іх ліку 7 жанчын і 6 сямейных скандалістаў.
IАЖіРС
Складзены пратаколы па фактах самавольнай высечкі, незаконнай транспарціроўкі драўніны, забруджвання лесу адыходамі, парушэння правілаў рыбалоўства.