РАУС
Падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 0,3 кг канопляў. У в/г Цэль выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. 6 чэрвеня з летняга кафэ, размешчанага па вул. Чарняхоўскага, выкрадзена больш за 1 млн рублёў выручкі, цыгарэты і напоі. У ноч на 8 чэрвеня неўстаноўленая асоба спрабавала скрасці аўтамабіль “ВАЗ”, які знаходзіўся каля дома па вул. Сацыялістычнай. 12 чэрвеня ў аг. Ліпень 21-гадовая жанчына скрала аўтамабіль “Джып Гранд Чэрокі”, які пазней быў знойдзены супрацоўнікамі ДАI на беразе р. Свіслач.
РАСК
Распачата крымінальная справа супраць раней судзімага жыхара г. Слуцка, які ў красавіку шляхам ашуканства завалодаў двума легкавымі аўтамабілямі асіпаўчан.
8 чэрвеня двое непрацуючых з хуліганскіх намераў разбілі вокны ў краме ААТ “Гандаль”. Заведзена справа і ў дачыненні грамадзяніна, які разбіў шкло на трох лесвічных праёмах дома па вул. Чарняхоўскага.
ДАI
Папярэджана 117 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 5 нецвярозых вадзіцеляў, 47 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы. Адбылося 8 ДТЗ.
Увага! Па 20 чэрвеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення і не маючых права кіравання транспартным сродкам.
АУСТ
Зарэгістравана 17 здарэнняў, складзена 52 адміністрацыйныя пратаколы, з незаконнага абароту канфіскаваны 2 л спіртнога. Суправоджана 52 цягнікі, з якіх знята 3 правапарушальнікі.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 22 чалавекі, з іх 10 — за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 9 — што парушалі правілы дарожнага руху.
Спецізалятар
Размешчана 35 чалавек, з іх 7 жанчын і столькі ж сямейных скандалістаў.
IАЖіРС
2 адміністрацыйныя пратаколы складзена за незаконную парубку лесу, 1 — па факце парушэння правілаў рыбалоўства. Узбуджана крымінальная справа супраць непрацуючага асіпаўчаніна, які 10 студзеня ў лесе каля в. Пратасевічы, незаконна здабыў дзіка. Шкода навакольнаму асяроддзю — звыш 25 млн рублёў.