Лапіцкім сельсаветам актыўна вядзецца работа па навядзенні парадку на зямлі. Апошнім часам выпісана 14 прадпісанняў фізічным асобам і 2 — юрыдычным. Жыхарамі Вялікай Гравы праведзены суботнік па ўборцы вуліц і падворкаў вёскі. Сяльчане з Малой Гравы разам выйдуць пазмагацца з паслязімовым смеццем заўтра. А за пустуючымі землямі агульнага ка-рыстання ў 160 гектараў замацаваны арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Савета.
Асіпаўчанка Рэгіна Крылова, якая працуе тэлефаністкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага ад-дзялення Беларускай чыгункі, нядаўна з рук Прэзідэнта атрымала ордэн Маці. Разам з мужам яна выхоўвае 5 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 19 гадоў. Усяго ж па раёне такую пачэсную ўзнагароду маюць 62 жанчыны, 2 з іх сталі ардэнаносцамі летась.
У райбальніцы на дыспансерным уліку знаходзіцца 2.613 інвалідаў, з іх — 220 дзяцей. Па-сведчанне I групы маюць 498 чалавек, II — 1.267, III — 848.
Сталі лаўрэатамі I Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Музыкі святло», які праходзіў на тыдні ў сталіцы, выхаванцы Алены Батурынай Глеб Шабуня, Леанід Баброў і ўдзельнікі ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Крынічка» пад кіраўніцтвам Марыі Шабуневіч з ДШМ № 1. Першыя два выступалі ў намінацыі «Мастацкае чытанне» і ўзняліся адпаведна на 1 і 3 прыступкі. Юныя танцоры сталі ўладальнікамі срэбра ў намінацыі «Харэаграфія». Сёння ж на базе школы праходзіць I раённы конкурс юных піяністаў «Люблю іграць».
330 хлопчыкаў і дзяўчынак з устаноў адукацыі Асіповіччыны правядуць вясновыя канікулы ў школьных аздараўленчых лагерах, 30 з іх адпачнуць на базе спартыўнай школы. У сувязі з павелічэннем грашовых норм на харчаванне бацькоўская даплата па ўзроставай шкале складзе ад 148 да 170 тысяч рублёў.
1 мільярд рублёў выдзелены сёлета для працягу будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса райбальніцы.