РАУС
У перыяд з 4 па 10 студзеня выяўлена 4 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, у іх ліку цела мужчыны без пэўнага месца жыхарства, які памёр ад пераахаладжэння. У райбальніцы ад траўмаў, атрыманых пры падзенні ў нецвярозым стане, памерла пенсіянерка. Устаноўлена асоба, якая ўкрала сумку з кабінета загадчыка дашкольнай установы: 20-гадовая беспрацоўная асіпаўчанка. Зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскаваны самагонны апарат і 5 літраў самагону. 10 студзеня раней судзімы грамадзянін пры затрыманні пагражаў нажом міліцыянеру-кінолагу аддзела Дэпартамента аховы.
РАСК
Узбуджана 16 крымінальных спраў, 7 з іх — па крадзяжах. Тры справы ўзбуджана супраць рабочага станцыі Асіповічы, які ў верасні, лістападзе і чэрвені падаваў па месцы працы лісткі часовай непрацаздольнасці, што змяшчалі загадзя лжывыя звесткі пра знаходжанне на стацыянарным лячэнні ў ЦРБ.
35-гадовы асіпаўчанін 25 кастрычніка размясціў у сацыяльнай сетцы відэафайлы, якія, згодна з заключэннем экспертызы, адносяцца да парнаграфічнай прадукцыі.
Заведзена справа ў дачыненні ялізаўчаніна, які раней быў пазбаўлены на 5 гадоў права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ухіліўся ад выканання прысуду і перасоўваўся на аўтамабілі, знаходзячыся ў нецвярозым стане.
9 студзеня ў Брыцалавіцкім лясніцтве каля в. Лучыцы член райарганізацыі таварыства паляўнічых і рыбаловаў без належнага дазволу здабыў самца казулі. Урон навакольнаму асяроддзю — звыш за 25 млн рублёў.
ДАI
Папярэджана 135 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 22 ліхачы і столькі ж пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на вопратцы. Адбылося 1 ДТЗ з матэрыяльным уронам.
Спецізалятар
Размешчана для працверажэння 44 чалавекі, з іх 10 сямейных сканда-лістаў, 1 іншагародні і па 5 жанчын і пенсіянераў. Больш за 60% грамадзян — беспрацоўныя.
РАНС
У выніку пажару 5 студзеня ў дачным доме САТ “Канструктар” на ст. Ясень агнём знішчаны дах, перакрыцце, дашчаная веранда, пашкоджаны сцены дома.
IАЖіРС
Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага палявання, складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і 2 — палявання.