РАУС
У перыяд з 30 лістапада па 6 снежня зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства: у жыхара аг. Свіслач канфіскавана 8 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці (каньяк) без акцызных марак, у непрацуючага ялізаўчаніна — 30 л брагі.
У ноч на 5 снежня невядомай асобай пашкоджаны колы аўтамабіля каля дома па вул. Каралёва і адбыўся крадзеж 500 метраў меднага кабелю са склада камбіната хлебапрадуктаў. 4 снежня пры правядзенні земляных работ на могілках па вул. Піянерскай і будоўлі ФАК на вул. Юбілейнай выяўлена і абясшкоджана 3 артылерыйскія снарады часоў вайны. 5 снежня з нажавым раненнем у ЦРБ дастаўлены мужчына: цялесныя пашкоджанні ён у нецвярозым стане нанёс сабе сам. Скончыў жыцце самагубствам 19-гадовы жыхар п. Ялізава.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа па фактах крадзяжу 4 акумулятарных батарэй і 20 літраў дызпаліва з аўтамабіляў ТАА “Белшына-Агра” і ПУП “Альтлес”.
Невядомымі хуліганамі пашкоджана лакафарбавае пакрыццё двух аўтамабіляў у дварах дамоў па вул. Чарняхоўскага райцэнтра і вул. Вайсковай аг. Лапічы. Скрадзены каўпакі з колаў аўтамабіля, што стаяў таксама на “чарняхоўцы”.
У ноч на 4 снежня з двух грузавікоў расійскага ЗАТ, якія знаходзіліся на неахоўнай стаянцы, шляхам пашкоджання замкоў паліўных бакаў скрадзена 342,5 л саляркі.
ДАI
Папярэджана 150 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 26 ліхачоў, 9 пешаходаў, 39 аўтамабілістаў, што выкарыстоўвалі летнія шыны ў зімовы перыяд. Адбылося 5 ДТЗ.
4 снежня ў 8.50 на 107 км аўтадарогі “Мінск-Гомель” стомлены вадзіцель літоўскага аўтамабі-ля “МАН” з-за няўважлівасці сутыкнуўся з папутным “ГАЗ”, які належыць ДУКВП “Райсэрвіс”. Пасажыры — работнікі камунальнага прадпрыемства — дастаўлены ў бальніцу. Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа.
Увага! З 8 па 12 снежня ДАI РАУС сумесна с АУСТ праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Бяспека”, накіраваны на прадухіленне парушэнняў правілаў праезду чыгуначных пуцей.
АУСТ
Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Канфіскаваны 21 літр спірту. Устаноўлена месцазнаходжанне 4 грамадзян, якія былі ў вышуку. Затрымана асоба, што ў верасні скрала маёмасць пасажыра. Складзена 87 адміністрацыйных пратаколаў, у спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі. Суправоджана 108 цягнікоў, з іх знята 5 правапарушальнікаў.
Спецізалятар
Размешчана 40 чалавек, у іх ліку 4 жанчыны, 1 іншагародні, 10 сямейных скандалістаў і 3 грамадзяніны, што здзейснілі дробнае хуліганства.
РАНС
4 снежня адбыўся пажар хлява ў в. Осава. Агнём знішчана частка даху, пашкоджаны сцены надворнай пабудовы.
Увага! Па 30 снежня з мэтай прадухілення пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!”
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і незаконнае лесакарыстанне.