Наша дзяржава ніколі не пакідала чалавека сам-насам у праблемных сітуацыях, а таму чалавек у цяжкую хвіліну і звяртаецца да ўлады з надзеяй, што тая дапаможа. Вечнага, канечне, нічога не бывае, з часам мяняецца і заканадаўства, і наогул многае ў жыцці. Але і цяпер на першым плане ў нас застаецца менавіта чалавек, таму не дзіўна, што ў сераду на прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, пра які загадзя гараджан і вяскоўцаў праінфармавала “раёнка”, прыйшлі землякі.
Пытанні, з якімі людзі звярнуліся да губернатара, тычыліся самых розных бакоў — паляпшэння жыллёвых умоў, працаўладкавання, вяртання заробленых у загадаўшым доўга жыць кааператыве грошай, падключэння дамоў да цэнтралізаванага ацяплення.
Кіраўнік Магілёўшчыны ўважліва выслухаў кожнага, па неадназначных момантах параіўся са спецыялістамі, з удакладненнем прымаемых на месцы мер для станоўчага вырашэння хвалюючага высветліў пазіцыю старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча, падказаў аптымальную схему дзеянняў.
Па адных накірунках, азначаных у зваротах, дапамогуць абласныя службы, па другіх дадзены канкрэтныя даручэнні нашаму райвыканкаму.