Разлікова-касавы цэнтр № 13 у г. Асіповічы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» мае 7.724 трымальнікі плацёжных пластыкавых картак, з якіх «БелКарт» — 5.797, «Visa» — 832 і 556 — «Maestro». Банкаўскія карткі могуць атрымаць людзі рознага ўзросту. Напрыклад, 481 ветэран працы карыстаецца карткамі «Клопат», а 16 дзяўчынак і 20 хлопчыкаў ад 6 да 18 гадоў маюць «БелКарт-М».
Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па назначэнне сямейнага капіталу звярнулася 37 сямей. Прынята станоўчае рашэнне па 28 заявах, 19 чалавек ужо адкрылі дэпазітныя рахункі.
З просьбай аб мэтавай матэрыяльнай дапамозе для збору ў школу звярнулася 71 сям’я, у якой выхоўваецца 137 школьнікаў. З гэтага ліку 69 «ячэек грамадства» — мнагадзетныя. Выдаткавана 64 з паловай мільёны рублёў. Выплаты працягваюцца.
Свіслацкі сельсавет надае значную ўвагу пустуючым дамам. Знесены 1 з іх, падрыхтаваны ж дакументы для перадачы ў суд яшчэ на 36. У севазварот гаспадарцы перададзена 2,52 га зямлі.
Ліквідавана 39 несанкцыянаваных сметнікаў. На тэрыторыі сельсавета засталося 2 міні-палігоны: у Красным і Чуччы.
На кантролі трымаюць 3 сям’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Вядзецца падрыхтоўка ўчасткаў для галасавання, збор подпісаў ініцыятыўнай групай.
У раённай паліклініцы часцей за ўсё пацыенты наведваюць кабінеты тэрапеўтаў. Напрыклад, за чэрвень такіх візітаў было 7.523. За гэты ж перыяд педыятры прынялі 3.815 маленькіх наведвальнікаў. З вузкіх спецыялістаў найбольш запатрабаванымі былі хірург (2.512 чалавек), афтальмолаг (2.508), гінеколаг (2.256), отарыналарынголаг (2.090 наведванняў).