— Чаму раённае радыё не хоча вяшчаць па-беларуску?
(Сямён Бародзіч, Дараганава)Адказвае рэдактар установы “Рэдакцыя Асіповіцкага радыёвяшчання” Святлана Праскурына:
- У адпаведнасці са статутам, падрыхтоўка і выпуск радыёперадач ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Згодна з графікам размеркавання эфірнага часу, зацверджаным Міністэрствам інфармацыі, агульны аб’ём вяшчання раённага радыё скараціўся. Выпускі на беларускай мове з 1 сакавіка выходзяць у эфір па аўторках і пятніцах у 11 гадзін 40 хвілін. Вяшчанне на роднай мове складае 30% эфірнага часу.