Днямі Магілёўскі аблвыканкам прыняў рашэнне “Аб выніках спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, ажыццяўляючых дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне адукацыі, і ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці, прысуджэння звання “Лепшы па прафесіі” за 2014 год”.
І землякі — у ліку лепшых! Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прызнаны пераможцам (другая група), а выхавацель дзяржустановы адукацыі “Яслі-сад № 10 “Расінка” г. Асіповічы” Вікторыя Пятроўна Гяч удастоена звання “Лепшы выхавацель”. Віншуем!