Сустрэча вайскоўцаў, працоўнай моладзі і навучэнцаў адбылася ў нядзелю ў МПЦ «Равеснік». У мерапрыемстве пад назвай «А ну, хлопцы!» удзельнічалі 6 каманд: зборныя РАУС, АЗАА, в/ч 12147 і 12180, прафесійна-тэхнічнага каледжа і дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
Спачатку да прысутных з прывітальным словам звярнулася дырэктар «Равесніка» Таіса Амяльянчык, потым, пакуль суддзі і прадстаўнікі каманд праводзілі жараб’ёўку, усе змаглі паглядзець фільм пра наш горад. Асабліва цікавай стужка стала для салдат, якіх прызвалі ў Асіповічы з іншых рэгіёнаў.
Пераможцаў у спаборніцтвах па настольнаму тэнісу, армрэстлінгу і дартсу ўзнагародзіла першы сакратар райкама БРСМ Ганна Дземідок: трэцяе месца заваявала каманда РАУС, другое — каледж, а першае — в/ч 12180. Астатнія каманды атрымалі дыпломы за ўдзел. А эстэтычнае задавальненне ад спеваў гасцям падарылі дзяўчыны з вакальнага калектыву «Крышталь» МПЦ «Равеснік».
Са святам, мужчыны!
Больш фота глядзіце на нашых старонках у сацыяльных сетках.