На адзіных днях інфармавання, якія на Асіповіччыне штомесячна праводзяцца інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі райвыканкама, землякі задаюць нямала разнастайных пытанняў. Вось адказы на некаторыя з іх.
Iгар ТРАЦЯК, дырэктар ДУКВП “Водаканал”:
— Наконт бурэння свідравіны ў раёне дома № 5 па завулку Першамайскім у Татарцы ў сувязі з перасыханнем калодзежа паведамляем, што зараз такой тэхнічнай магчымасці няма. Заяўка на выдзяленне сродкаў дзеля вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва там се-так водаправода будзе разгледжана пры фарміраванні райбюджэту на 2015 год.
Сяргей СКАВЫШ, дырэктар філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”:
— З 1 студзеня на зімовы перыяд па серадах уранку і вечарам будзе арганізаваны заезд у в. Смык аўтобусаў, якія ходзяць па маршрутах Асіповічы-Градзянка і Асіповічы-Пагарэлае.
Аляксандр СIЛЬЧАНКА, галоўны ўрач УАЗ “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца”:
— Для паляпшэння даступнасці аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву з 8 снежня ў ФАПе в. Каменічы дадаткова двойчы на тыдзень вядзе прыём урач агульнай практыкі. Заяўка на размеркаванне туды медыка пададзена, пасля прыбыцця фельчара ў будучым годзе ФАП будзе ўкамплектаваны.
Аляксандр МАСЛАЎ, дырэктар ДУКВП “Райсэрвіс”:
— Рамонт арэляў на дзіцячай пляцоўцы для гульні ў парку імя 50 гадоў Кастрычніка па вул. Абросімава выкананы.