РАУС
У перыяд з 8 па 14 снежня раскрыты крадзеж, спынены вышук дзвюх асоб, якія ўхіляліся ад выплаты аліментаў, выяўлены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, канфіскавана 3,5 літра самагону.
14 снежня ў бальніцу дастаўлены 28-гадовы мужчына з траўмамі галавы. Абставіны атрымання цялесных пашкоджанняў устанаўліваюцца.
РАСК
Узбуджана 8 крымінальных спраў, з якіх 1 — па факце прапажы без вестак жыхара в/г Верайцы і 7 — крадзяжах маёмасці, у тым ліку з двух дачных домікаў.
10 снежня заведзена справа ў дачыненні асіпаўчан, якія выкралі чыгунную ванну коштам 600.000 рублёў з лесвічнай пляцоўкі шматпавярховага дома.
ДАI
Папярэджана 191 правапарушэнне дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 3 нецвярозыя і 80 вадзіцеляў, якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 38 пешаходаў, што ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 4 ДТЗ.
13 снежня ў 21.00 каля в. Брадзішча пенсіянер-мінчанін на аўтамабілі ВАЗ наехаў на пешахода, прычыніўшы таму смяротную траўму. Вадзіцель уцёк з месца здарэння, але на наступны дзень быў затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.
Увага! З 15 па 21 снежня праходзіць “Тыдзень дзіцячай бяспекі” па прафілактыцы ДТЗ з удзелам дзяцей, выяўленні і спыненні парушэнняў ПДР непаўналетнімі, узмацненні кантролю за вадзіцелямі пры праездзе месцаў размяшчэння школ і ДДУ.
АУСТ
Узбуджана 2 крымінальныя справы па крадзяжах, адна — па факце збыту падробленых грашовых купюр. Складзена 54 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 63 цягнікі, з якіх знята 7 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 4 грамадзяніны.
З 15 па 18 снежня праводзіцца спецыяльная аперацыя “Бяспека” па прадухіленні няшчасных выпадкаў на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
Дэпартамент аховы
Спынена 4 парушэнні правілаў дарожнага руху, 4 факты распіцця спіртных напояў у грамадскіх месцах, 5 дробных крадзяжоў і 1 хуліганства.
Спецізалятар
Размешчана для працверажэння 28 грамадзян, у іх ліку 2 жанчыны.
РАНС
Каля трох гадзін ночы 9 снежня загарэўся дом па вул. Касмічнай. Пажарам пашкоджана перакрыцце веранды, знішчаны дах і маёмасць дома. Пацярпелых няма.
IАЖіРС
Складзена 3 пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і па 2 — па фактах незаконнай рыбалкі і палявання.