Знаёмцеся:
кіраўнік Дараганаўскага вучэбна-педагічнага комплекса
Iрына Мікалаеўна Сяргейчык
Нарадзілася ў 1975 годзе ў Клімавіцкім раёне. Затым сям’я пераехала ў пасёлак Ялізава.
Скончыла Ялізаўскую сярэднюю школу ў 1992 годзе і адразу паступіла ў Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымала прафесію бухгалтара. У 1997 годзе дзяўчына пайшла вучыцца ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, у якім праз пэўны час атрымала спецыяльнасці сацыяльнага педагога і метадыста выхаваўчай работы.
Працоўны шлях пачынала ў Краснен-скай базавай школе. Затым была піянерважатай Радуціцкай дзевяцігодкі, педагогам-арганізатарам той жа ўстановы адукацыі. З 1999 года працавала сацыяльным педагогам гімназіі. А трыма гадамі пазней стала намеснікам дырэктара ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа». З 1 верасня 2014 года прыступіла да абавязкаў дырэктара вышэйназванай установы адукацыі.
Iрына Мікалаеўна ўдзячна папярэднікам, што ёй дасталася школа з ўсталяванымі педагагічнымі традыцыямі, са сваёй гісторыяй і дасягненнямі. Лічыць за шчасце працаваць на карысць установы адукацыі, стаўшай роднай, і садзейнічаць далейшаму росквіту дараганаўскай зямлі. Радуе кіраўніка, што нараджальнасць у вёсцы павялічваецца. Сваіх выхаванцаў хоча бачыць сапраўднымі грамадзянамі, падрыхтаванымі да дарослага жыцця.
Замужам. Разам з мужам гадуюць дзвюх дачок, адна з якіх — навучэнка педагагічнага каледжа, другая толькі рыхтуецца да паступлення ў школу.
Сям’я любіць бавіць вольны час разам. Дамашнія канцэрты, лыжныя прагулкі, фітнэс — вось толькі некаторыя сумесныя заняткі.