РАУС
У перыяд з 1 па 7 верасня зафіксавана 2 крадзяжы маёмасці і раскрыты 1 раней здзейснены, 3 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, выяўлена 4 трупы.
1 верасня на трасе Мінск-Гомель паблізу в. Камарын у аўтамабілі, якім кіраваў жыхар г. Новалукомль, былі выяўлены металічныя вырабы на 71 млн. рублёў без таварна-транспартных накладных. Тавар канфіскаваны.
2 верасня ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ з дыягназам «пранікальнае нажавое раненне брушыны» шпіталізаваны 45-гадовы непрацуючы асіпаўчанін. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні пацярпелы нанёс сабе сам у суіцыдальных мэтах. Уначы 4 жніўня пасля падзення з веласіпеда яшчэ адна асіпаўчанка апынулася ў бальніцы з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам мозгу і гематомамі.
У лясным масіве каля в. Цэль без яўных прыкмет гвалтоўнай смерці знойдзены труп неўстаноўленага мужчыны ў стане гніласнага раскладання. Асноўная версія прычыны смерці – самагубства.
У в. Вязычын, у доме аднаго з працаўнікоў філіяла ААТ «Белшына-агра» ААТ «Белшына», выяўлена і канфіскавана 76 літраў брагі, а пенсіянер, жыхар г. Мінска, захоўваў у дачным доме на ст. Ясень 32 бутэлькі гарэлкі, немаркіраванай акцызамі РБ.
РАСК
Узбуджана 12 крымінальных спраў, у тым ліку 4 – за крадзяжы веласіпедаў, 2 – бензапіл.
Крымінальная справа распачата ў дачыненні раней судзімага грамадзяніна К., што выкраў у аднавяскоўкі, якая ў нецвярозым стане заснула на вуліцы, 680.000 рублёў.
ДАI
Папярэджана 158 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 35 ліхачоў, 1 пешаход, 4 п’яныя вадзіцелі. Адбылося 1 ДТЗ.
Увага! З 8 па 17 верасня праходзіць аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Матацыкліст”, мэта якога — прафілактыка парушэнняў правілаў дарожнага руху сярод вадзіцеляў, якія выкарыстоўваюць скутары і матацыклы.
АУСТ
Узбуджана 1 крымінальная справа, складзена 76 адміністрацыйных пратаколаў, у спецізалятар накіравана 9 чалавек, устаноўлена месцазнаходжанне 2 злачынцаў, якія знаходзяцца ў вышуку. Суправаджана 63 цягнікі.
11 верасня пройдзе “прамая лінія” з начальнікам Асіповіцкага АУС на транспарце Уладзімірам Мамсікавым. Атрымаць адказы на актуальныя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю АУСТ, грамадзяне могуць па тэлефоне 6-25-46 з 10.00 да 12.00. Тэлефон кругласутачнай “гарачай лініі” – 22-1-07.
Дэпартамент аховы
Спынена 18 правапарушэнняў, з якіх 12 тычыліся невыканання правіл дарожнага руху.
РАНС
6 верасня пажарам былі знішчаны дахі і перакрыцці некалькіх хлявоў у в. Свіслач. Прычына ўзгарання высвятляецца.
IАЖіРС
За парушэнне правілаў вывазу лесапрадукцыі складзена 3 пратаколы і 2 – за гандаль сушанай рыбай ва неўстаноўленых месцах.