Знаёмцеся:
кіраўнік Цэльскай сярэдняй школы
Анатолій Яўгеньевіч Качанаў
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Светлагорск Гомельскай вобласці.
У 1990 годзе скончыў Вяззеўскую сярэднюю школу. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Атрымаўшы спецыяльнасць выкладчыка фізікі і інфарматыкі, быў накіраваны на работу ў Пагарэльскую сярэднюю школу, у якой з 1995 па 1998 год працаваў настаўнікам, а з 1998 па 2003 — намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Пасля рэструктарызацыі ўстановы адукацыі быў пераведзены на аналагічную пасаду ў Цэльскую сярэднюю школу, дзе працуе і цяпер. З 1 верасня — дырэктарам.
Кіраўнік імкнецца накіроўваць калектыў на павышэнне якасці ведаў вучняў. Ён ганарыцца, што на працягу 8 гадоў 100% выпускнікоў працягваюць навучанне ў ВНУ і ССНУ, значыць, аснова за-кладзена трывалая. Немалаважнай умовай паспяховага навучання, на думку Анатолія Яўгеньевіча, з’яўляецца стварэнне камфортных для дзяцей умоў ва ўстанове адукацыі. Яшчэ адным складальнікам якасці адукацыі служыць трывалая матэрыяльна-тэхнічная база, ва ўмацаванні якой прымаюць самы актыўны ўдзел бацькі, па сумяшчальнасці — шэфы, бо школа мае сваю спецыфіку: вучацца тут у асноўным дзеці ваенных.
Дырэктар плануе пашыраць сетку дадатковых адукацыйных паслуг, прыкласці намаганні для выканання прагнозных паказчыкаў.
А пасля працоўнага дня кіраўнік з задавальненнем займаецца пчалярствам.