Ведаць. Памятаць. Ганарыцца
Напрыканцы 20-х гадоў існавалі 3 населеныя пункты з назвай Асіповічы: вёска (132 двары, 616 жыхароў), мястэчка (адпаведна 450 і 3.504) і чыгуначная станцыя (141 жыхар). У 1935 годзе Асіповічы атрымалі статус горада. У пачатку 1941 г. тут працавала 12 прамысловых прадпрыемстваў, дзе рабіла каля 2 тысяч рабочых і служачых, у тым ліку паравознае дэпо, вагонарамонтны пункт, арцелі “Перадавік”, “Прагрэс”, “Чырвоны хімік”, леспрамгас, прамкамбінат, машынна-трактарная станцыя, маслазавод, сярэдняя школа, бальніца, паліклініка, чыгуначная амбулаторыя, процітуберкулёзны дыспансер, раддом і інш.
30 чэрвеня сорак першага года горад быў акупіраваны. У раён прыбылі айнзатц- і зондэркаманды, тайная палявая (ГФП) і паліцыя бяспекі, СД, жандармерыя і іншыя карныя органы. Неабмежаваная ўлада належала нямецкім ваенным палявым і мясцовым камендантам.
У самыя першыя дні акупацыі на мясцовым прадпрыемстве “Заготзерно” грузіліся пшаніца, жыта, ячмень. Немцы з бізунамі ў руках сачылі за работай сагнаных з усяго горада мужчын. А потым замест пшаніцы тры гады кармілі насельніцтва эрзац-хлебам.
У будынку аддзялення чыгункі гітлераўцы размясцілі ваенную камендатуру, гарадскім дзіцячым садку — палявую паліцыю, тубдыспансеры — службу бяспекі і турму. Культурныя ўстановы і школы сталі казармамі.
На скрыжаванні вуліц яны ўстанавілі жоўтыя ўказальнікі з чорнымі гатычнымі літарамі — новыя назвы савецкіх вуліц.
Памятаюць у горадзе і першае пакаранне. Каб адпомсціць за магутны выбух, які адбыўся восенню, было схоплена некалькі чыгуначнікаў, у тым ліку малады юнак Янкоўскі, якога фашысты павесілі на тэлеграфным слупе. Пазней так загінула і Пелагея Казлоўская.
А хто ведае, што рабілася за сценамі ў чыгуначнай бальніцы? У тыя страшныя дні не на “хуткай дапамозе“ вазілі сюды людзей, а ў крытых грузавіках ноччу вывозілі за горад трупы і скідвалі іх у ровы, наспех засыпаючы зямлёй. Тут было гестапа. Мала хто выйшаў адтуль жывы…
Пра наяўнасць лагераў і турмаў у горадзе гаворыцца ў кнізе Яўгенія Далматоўскага “Было. Записки поэта” (М., 1983 г.): “Я никогда не видел таких разностепенных концлагерей с узкой специализацией и такого количества их: лагерь для 18-летних, лагерь для военнопленных, для стариков, женский лагерь, лагерь для женщин с грудными детьми, лагерь для детей от 8 до 15 лет, лагерь для подростков — от 16 до 17 лет. Были и еще какие-то, я на месте не мог записывать, дрожали от ярости руки”.
У гады вайны горад быў разбураны, загінула каля паўтары тысячы чалавек.
Дакументы сведчаць
З дакладной запіскі камандзіра партызанскага атрада № 210 М.П.Каралёва ў ЦК КП(б)Б: “На территории Осиповичского района имеется райуправа, горуправа, полицейское управление 37 чел., гестапо 10 чел., полевая жандармерия 40 чел., военная комендатура 30 чел., самооборона из числа военнопленных и добровольцев 70 чел., в Северном городке обучаются 300 чел. немцев молодежи. Ожидается прибытие 15 тыс. украинцев по обеспечению уборки урожая. Завезено 2 эшелона комбайнов. Складов вооружения, боеприпасов, вещевых и продовольственных в Осиповичах нет. На нефтебазе имеется большое количество горючего (бензина), который завозится эшелонами”.
З дакладной запіскі сакратара Асіповіцкага падпольнага райкама партыі Р.Х.Голанта ўпаўнаважанаму ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці I.М.Кардовічу ад 4 сакавіка 1943 г.: “В г. Осиповичи имеется постоянный гарнизон в количестве 700 человек. Из них часть немцев, финнов и изменников, а также 100 человек карателей, именующих себя чернорубашечниками”.
Асіповіцкае падполле
Адной з першых арганізавалася падпольна-дыверсійная група на чыгуначным вузле. Чыгуначнікі затрымлівалі рух варожых цягнікоў, якія ішлі на фронт, выводзілі са строю паравозы, вагоны і ўсю пуцявую гаспадарку. Узначаліў групу Марк Севасцьянавіч Шведаў. У яе ўваходзілі машыніст аднаўленчага цягніка Аляксандр Фёдаравіч Чайкоўскі, Аляксандр Сцяпанавіч Крот, Яфім Цімафеевіч Свердлікаў, Міхаіл Фёдаравіч Лемеш, Уладзімір Мікалаевіч і Аляксей Мікалаевіч Бандарэнкі, Міхаіл Мацвеевіч Няверка. Збіраліся яны ў доме па вуліцы Кароткай, 2, які належаў цесцю Шведава Максіму Сільвестравічу Макарэвічу, дзе пражывала ўся сям’я.
Падпольшчыкамі было спалена і ўзарвана 26 эшалонаў, 73 паравозы, знішчаны парк на ст. Асіповічы, выве-дзена са строю сістэма цэнтралізацыі і блакіроўкі. Двойчы ўзрываўся паравы кацёл лесазавода і млына. Асабіста Шведавым было выведзена са строю 9 лакаматываў.
Таксама забяспечвалі партызан харчаваннем, якое дастаўлялася падпольшчыкамі з харчовых складоў.
У раённай і чыгуначнай бальніцах дзейнічалі групы пад кіраўніцтвам урачоў Еўдакіі Піліпаўны Шамко і Піліпа Сяргеевіча Козака. Медработнікі дастаўлялі партызанам медыкаменты, медінструменты, перавязачныя матэрыялы.
Была створана і камсамольска-маладзёжная група пад кіраўніцтвам Фёдара Крыло-віча, які 30 лі-пеня 1943 года здзейсніў самую буйную дыверсію на чыгунцы (Памёр у 1959 г. і пахаваны на Паўночных могілках па вул. Крупскай).
У Германіі выйшла кніга Э.Мідэльдорфа “Тактыка ў рускай кампаніі”, у якой напісана: “Вялікіх поспехаў дасягнулі партызаны ў 1943 годзе. Iмі на станцыі Асіповічы былі знішчаны эшалон з боепрыпасамі і выключна каштоўны эшалон з 30 танкамі “Тыгр” — гэта прадукцыя танкавай прамысловасці рэйха за месяц”.
У горадзе дзейнічалі таксама групы Ганны Iванаўны Коваль, Iларыі Кліменцьеўны Радзівілавай, Алены Вікенцьеўны Ліхадзіеў-скай. Займаліся распаўсюджваннем лістовак, якія атрым-лівалі ў партызан, зборам і перадачай разведдадзеных. Дастаўлялі лясным байцам усё неабходнае для друкарні, ра- дыёпрыёмнікі, пішучыя машынкі, бое-прыпасы, збіралі сродкі на абарону і г.д.
У кастрычніку сорак трэцяга года з-за немагчымасці далей заставацца ў горадзе многія падпольшчыкі разам з сем’ямі пайшлі ў партызанскі атрад.
Некаторыя эпізоды падпольнай дзейнасці з матэрыялаў, сабраных Рувімам Голантам. У брашуры змяшчаецца аповед пра 110 падпольшчыкаў і 12 сувязных.
Аляксандр Крот да вайны працаваў машы-ністам паравознага дэпо. Калі пашкоджаныя партызанамі паравозы паступалі на рамонт, ён стараўся давесці іх да такога стану, каб на месцы нельга было адрамантаваць, і немцы накіроўвалі тэхніку ў Брэст. Ад пар-тызан атрым-ліваў міны і лістоўкі, да-стаўляў іх у горад. Дапамагаў яму Ва-сілій Пятровіч Ждановіч. Маскіруючыся пад інваліда, хадзіў на мыліцах, каб мець магчымасць выязджаць за горад на кані. У верасні сорак трэцяга года пры выез-дзе на фурманцы, на якой знаходзілася соль, быў схоплены немцамі. Далейшы лёс яго невядомы.
Старшы памочнік начальніка станцыі Уладзімір Бандарэнка ў першыя дні вайны накіраваў састаў з харчаваннем на станцыі Уборак і Градзянка, якое насельніцтва забрала сабе. У студзені 1942 года з яго дапамогай не дайшлі да Мінска два паравозы. Перад гэтым арганізаваў аварыю 4-х вагонаў з прадуктамі, якія накіроўваліся ў Германію. Неаднаразова выходзіў на сувязь з партызанамі.
З першых дзён вайны дом Вікенція Iосіфавіча і Сабіны Iванаўны Сташэўскіх стаў месцам сустрэч падпольшчыкаў з партызанамі. За актыўную падпольную дзейнасць у лістападзе 1943 года немцы расстралялі гаспадара, а ў студзені наступнага — гаспадыню.
Дапамагалі падполлю і настаўнікі. Дырэктар школы № 1 Васіль Паўлавіч Сянюк на службовай кватэры хаваў зброю, якую рэгулярна перадаваў партызанам. Сам у вайну працаваў на млыне і ўпотай малоў муку для партызанскіх атрадаў. Яго вучань Сяргей Важнік у двары камендатуры падарваў супрацьтанкавую пушку мінай, атрыманую ад настаўніка. Сянюк падрыхтаваў і пераправіў у партызанскі атрад Баразны ваеннапалонных, якія знаходзіліся пры камендатуры: Аляксея Міцюрова, Закатава, Сабеліна. Знахо-дзіўся ў горадзе да вы-звалення. Пасля вайны працаваў у райаддзеле адукацыі.
Яшчэ адзін настаўнік Канстанцін Хрыстафоравіч Бабарыкін, валодаючы нямецкай мовай, вёў агітацыйную работу сярод немцаў, венграў і славакаў. Распаўсюджваў зводкі, напісаныя па-нямецку, перакладаў сакрэтныя загады ворагаў і перадаваў партызанам.
Падключаліся да барацьбы і прадстаўнікі іншых асіповіцкіх арганізацый: галоўны інжынер ДЭУ-720 Аляксандр Назаравіч Гацко, намеснік дырэктара “Заготзерно” Фёдар Усцінавіч Верхаводка, крэдытны інспектар аддзялення Дзяржбанка Васіль Казіміравіч Макарэвіч, райінспектар ЦСУ Васіль Данілавіч Злобіч, загадчык склада райспажыўтава- рыства Міхаіл Акімавіч Доўгаль і другія.
Летам 1943 года Верхаводка даведаўся, што немцы збіраюцца накіраваць у Дараганава соль. Працуючы загадчыкам склада харчовага аддзела, дзе існавала асобная падпольная група, падрыхтаваў для ад-праўкі каля дзвюх тон солі, але пры гэтым папярэдзіў партызан, каб тыя сустрэлі каштоўны абоз. Што апошнія і зрабілі, адбіўшы яго ў немцаў. А груз накіравалі ў атрад.
З гэтай групай быў звязаны і былы шафёр райста Васіль Міхайлавіч Белаліпецкі, які вывез з Асіповіч у вызначанае месца 5 мяшкоў крупы, 200 кілаграмаў солі, махорку, паперу і інш. 12 студзеня 1944 года ён быў немцамі арыштаваны і расстраляны ў Вяззі.
Бухгалтар радыёвузла Зінаіда Францаўна Жданава была сувязной у атрадзе Альхаўца. Арганізавала ўцёкі ваеннапалонных з мясцовай бальніцы. Выратавала дзвюх партызанак, якіх схапілі немцы.
Барацьба падполь-шчыкаў з акупантамі не праходзіла без страт. Першы ўдар па падполлі быў нанесены палявой паліцыяй і службай бяспекі (СД). У ліпені 1942 года фашысты расстралялі Ганну Коваль, у жніўні — падпольшчыка Кірыла Фёдаравіча Брытвіча з групы Бандарэнкі, у лістападзе — Мікалая Мі-хайлавіча Астаповіча з групы Чайкоўскага. Лік-відавалі і маладзёжную групу Iларыі Радзівілавай: яе члены Зінаіда Міхайлаўна Астаповіч, Дзмітрый Якаўлевіч Кір-пічэнка, Ніна Мікалаеўна Санковіч і сама Радзі-вілава былі расстраляны.
У верасні 1943 года расстралялі машыніста Казіміра Iосіфавіча Гі-ліцкага, загадчыка магазіна з Лапіч Васіля Адамавіча Гомана, урача Уладзіміра Iванавіча Кір-жыманава.
Яўрэйскае гета
Згодна з даваенным перапісам насельніцтва 1939 года, у горадзе пражывала 1.694 яўрэі — амаль 13% ад агульнай колькасці жыхароў.
У пачатку ліпеня сорак першага больш за 400 яўрэяў перасялілі ў паўднёвую частку горада. У гета ўваходзілі вуліцы Камуністычная, Кастрычніцкая, Горкага, Рабоча-Сялянская, Палявая, Калініна і іншыя. Цэнтр знаходзіўся на вуліцы Чумакова.
У дамах гета змайстравалі двух’ярусныя нары. Вязні жылі ў цеснаце, ежы не атрымлівалі і былі вымушаны абменьваць рэчы на прадукты.
Акупанты прымушалі іх насіць на адзенні жоўтыя меткі акруглай формы; забаранялі з’яўляцца ў грамадскіх месцах, хадзіць па тратуарах, збірацца на вуліцах больш 3 чалавек. Парушальнікаў гэтых правіл расстрэльвалі.
Кожную раніцу ўсё працаздольнае насель-ніцтва накіроўвалася разбіраць разбураныя казармы і дамы, на чыгунку і іншыя аб’екты.
З 6 гадзін вечара дзейнічала каменданцкая га-дзіна. Хлеб выдавалі па картках: на дзень — па 100 грамаў.
Масавае знішчэнне яўрэяў адбылося 11 кастрычніка сорак першага года. Хаваючы жудасны намер, фашысты сабралі працаздольных вязняў быццам бы на работу, даставілі ў паўднёвы ваенны гарадок, расстралялі і закапалі ў зараней падрыхтаваных ямах.
Відавочцы сцвярджаюць, што расстраляных яўрэяў было больш за 450, як сведчаць дакументы. Акрамя ваеннага гарадка, іх забівалі ў пасёлку Савецкі, у раёне так званага “трохвугольніка”, па вуліцы Гогаля і інш. У тым ліку злева ад дарогі насупраць яўрэйскіх могілак, на тэрыторыі так званай “7-й пляцоўкі” побач з элеватарам. На жаль, гэтае месца нічым не абазначана.
У гета засталіся жанчыны з дзецьмі і старыя. Цалкам яўрэі былі знішчаны 5 лютага 1942 года.
Вядома, што сям’я ўрачоў Рыгора і Фаіны Чарнецкіх пакончылі жыццё самагубствам, каб пазбегнуць здзекаў фашыстаў. Некаторым яўрэям удалося ўцячы ад расстрэлу і пайсці да партызан.
На яўрэйскіх мо-гілках у Асіповічах у 1968 годзе пастаўлены помнік ахвярам. Тут жа ў 1993 годзе перазахавалі яўрэяў з Лапіч.
Вызваленне Асіповіч
Нашы партызаны, дыверсанты і сувязныя партызанскага злучэння Героя Савецкага Саюза М.П.Каралёва, кіруемыя падпольным райкамам партыі, нанеслі значны ўрон нямецка-фашысцкай арміі і тым самым прыблізілі дзень вызвалення родных мясцін.
З матэрыялаў старшага навуковага супрацоўніка Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Л.Чванава, змешчаных у № 55 “ЗЛ” ад 09.05.1969 г.: “Толькі ў ноч на 20 чэрвеня 1944 года, за 4 дні да наступлення войск на важнейшых напрамках Асіповічы-Мінск, Асіпо-вічы-Урэчча партызаны падарвалі 423 рэйкі. Работа чыгункі ў тыле 9-й арміі ворага была цалкам паралізавана. Асіповічы былі галоўнай камунікацыяй Бабруйскай групоўкі нямецка-фашысцкіх войск. Адсюль у розных напрамках сыходзіліся і разыходзіліся добраўпарадкаваныя шасейныя дарогі. Таму канчатковай мэтай пры вызваленні войскамі 1-га Беларускага фронту горада Бабруйска быў выхад войск 65-й арміі на камунікацыі ворага ў раён горада Асіповічы. За 4 дні баёў дывізіі прайшлі да 100 кіламетраў і адрэзалі шляхі выступлення нямецка-фашысцкіх часцей з Бабруйска па чыгунцы на Мінск.
Для імклівага наступлення на Асіповічы камандаваннем 18-га стралковага корпуса былі сфарміраваны два рухомыя атрады. Адным з іх камандаваў капітан Рубашкін. Сваёй групай разам з самаходнымі гарматамі 925-га лёгка-самаходнага артпалка працягваў праследаваць ворага. Вечарам савецкія воіны выйшлі на ўзлессе на ўсход ад Асіповіч. Капітан Рубашкін, па-кінуўшы атрад і самаходныя гарматы ў лесе, сам з дзевяццю воінамі пайшоў у разведку на ўсходні край горада. Рубашкін прыняў рашэнне сваім атрадам раптоўна атакаваць фашыстаў, выйсці на заходнюю ўскраіну і ўтрымліваць горад да падыходу асноўных сіл. Камандзір рухомага атрада паставіў задачу: 1-му ўзводу заняць станцыю і авалодаць усходняй часткай горада, 2-му — паўночна-ўсходняй.
Iмклівым ударам атрад з чатырма самаходнымі гарматамі ўварваўся ў горад 28 чэрвеня 1944 года.
Гарнізон, ашаломлены раптоўнасцю і дзёрзкасцю ўдара савецкіх воінаў, разгубіўся і пачаў адыходзіць у заходнім напрамку. У момант вулічных баёў пад кіраў-ніцтвам Рубашкіна ў горад ўварваўся рухомы атрад ад 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі. З наступленнем цемры атрады выйшлі на заходні ўскраек Асіповіч.
Так быў захоплены пункт камунікацый ворага, цэнтральная база забеспячэння 9-й нямецкай арміі, а таксама шмат харчовых, рэчавых складаў і гаручае. Пасля ўзяцця Асіповіч акружаная бабруйская групоўка фашысцкіх войск канчаткова пазбавілася дапамогі з раёна Мінска”.
З успамінаў Героя Савецкага Саюза, падпалкоўніка ў адстаўцы Барыса Тарасавіча Пішчыківеча: “Разам з байцамі перадавых падраздзяленняў у горад уварваліся намеснік камандзіра 120-га стралковага палка па палітычнай часці маёр За-шчолкін, парторг палка маёр Багатыроў, парторг батальёна старшы лейтэнант Токмухамедаў, памочнік начальніка палітаддзела па рабоце сярод камсамольцаў гвардыі лейтэнант Шкрабуцкі, якія сваім аса-бістым прыкладам падба-дзёрвалі байцоў і забяспечылі паспяховае выкананне баявога задання.
28 чэрвеня дробнымі групкамі фашысты пры падтрымцы танкаў некалькі разоў пераходзілі ў контратакі, якія паспяхова адбіваліся нашымі часцямі.
30 чэрвеня ў тры га-дзіны дня на паўночна-ўсходняй ускраіне горада з’явіліся першыя атрады фашыстаў, якія прарва-ліся з акружаных савецкімі войскамі ў Бабруйску чатырох варожых дывізій. Ланцугі гітлераўцаў па 80-100 чалавек у поўны рост рухаліся да горада. Агульная колькасць першай калоны атакуючых ланцугоў праціўніка налічвала 700 чалавек. Iх сустрэлі 3-я і 4-я батарэі 118-га артылерыйскага палка, размешчаныя справа ад дарогі, якая вяла ад усходняй ускраіны горада на поўдзень… Спроба фашыстаў пра-рвацца ў горад і выйсці з акружэння не ўдалася. У баі былі забіты і ўзяты ў палон сотні варожых салдат”.
Вызваленню Асіповіч садзейнічала 17-я танкавая брыгада 1-га гвар-дзейскага танкавага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра М.Ф.Панова. У баях за вызваленне горада адвагай і мужнасцю вызначыліся лётчыкі штурмавой авіяцыі 16-й паветранай арміі. Камандзір звяна старшы лейтэнант Анатоль Сяргеевіч Багданаў і камандзір эскадрыллі старшы лейтэнант Валянцін Iванавіч Шаркоў атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза, у тым ліку і за штурм гітлераўскіх войск у Бабруйску і Асіповічах.
З успамінаў Героя Савецкага Саюза А.Кота, які пасля вайны жыў у Жытоміры. У гады вайны служыў штурманам у гвардзейскай Днепрапятроўскай дывізіі авіяцыі далёкага дзеяння. У 1944-м яго полк прымаў удзел у баях за вызваленне Беларусі, ажыццяўляў налёты на варожыя аб’екты: “25 чэрвеня ў вячэрнім змроку з аэрадромаў дывізіі ўзняліся 45 бамбардзіроўшчыкаў “IЛ-4” і накіраваліся на чыгуначную станцыю Асіпо-вічы. Хутка цэль. Стрэлка гадзінніка набліжаецца да 23.30. I ў гэты час наперадзе ўнізе ўспыхваюць асвятляльныя бомбы. Iх скінуў Герой Савецкага Саюза штурман В.В. Сянко.
Вось і Асіповічы. Пуці заняты саставамі. Вагонаў — шмат. Наш самалёт на баявым курсе. Маёр Падоба вядзе яго на цэль. Вакол успышкі разрываў зенітных снарадаў. Вострыя праменні бегаюць па небе. Прыцэльваюся і скідаю першую серыю бомб. Узнікае пажар, які стаў арыенцірам для бамбардзіроўшчыкаў. Набліжаўся да канца час выканання задання.
Збіраемся вяртацца на аэрадром, як вялікая ўспышка агню ў паветры над Асіповічамі прыцягнула нашу ўвагу. Падобныя ўспышкі бываюць, калі снарад трапіць у самалёт. Што гэта? Няўжо зенітка збіла машыну? Загадку разгадалі пасля пасадкі. Аказалася, што з баявога задання не вярнуўся самалёт старшага лейтэнанта Зінчанкі — у цемры сутыкнуўся з самалётам лейтэнанта Баскаева. Зінчанка са сваімі сябрамі штурманам і радыстам тры дні былі з партызанамі да вызвалення Асі-повіч. Там яны даведаліся аб выніках нашай работы. Вось што запісана аб гэтым у гісторыі Днепрапятроўскай дывізіі: “…Члены экіпажа Зінчанкі, пацярпеўшага ад сутыкнення ў паветры, паведамілі, што пасля налёту на чыгуначны вузел Асіповічы, там загарэлася два эшалоны з боепрыпасамі. Яны ўзрываліся 2 дні. Знішчаны сховішчы з гаручым і воін-скай маёмасцю. У выніку панікі сярод аховы лагера разбеглася больш за дзве тысячы ваеннапалонных, а таксама грамадзян з эшалона, які быў падрыхтаваны да адпраўкі на захад”.
Беларускі паэт Паўлюк Прануза прымаў удзел у вызваленні Асіповіч. Пасля вайны напісаў верш “Абеліск”, прысвечаны ў тым ліку і помнікам, якія стаяць на нашай зямлі:
Ці здалёку ты прыйшоў, ці зблізку — Не спалохай гэту цішыню. Пакланіся, дружа, абеліску — Вечнаму нязгаснаму агню.Падрыхтавала Ніна ВIКТОРЧЫК.