Ад уборкі рапсу раён дружна перайшоў да хлебных палёў: асіповіцкім аграрыям у бліжэйшы час трэба зжаць яшчэ амаль 9 тысяч гектараў хлебнага багацця. На ўчарашнюю раніцу ўжо ўбрана 10% плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць — 35,3 цэнтнера на круг.
Найбольш аператыўна ідзе работа ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, дзе ўпарадкавана 20% збожжавых палеткаў, калгасах “Новы шлях” — 15%, “Ясень” і “Бярэзіна” — па 13. Што тычыцца намалотаў, то першынство зараз належыць “Ясеню” — кожны гектар урадзіў па 42,4 цэнтнера збожжа, у “Лапічах” — 40,9, “Каўгарскім” — 38,5, філіяле «Белшына-агра» ААТ «Белшына» — 37,7.