У нядзелю ў 20 гадзін зачыніліся ўсе ўчасткі, і галасаванне па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы ХХVII склікання стала гісторыяй.
У Магілёўскай вобласці на 785 участках з 815.410 чалавек, унесеных у спісы выбаршчыкаў, маючых права ўдзельнічаць у выбарах, прагаласавала 660.042 — 80,9%. Што тычыцца Асіповіччыны, то паўсюдна выбары прайшлі ў спакойнай рабочай абстаноўцы, а яўка яшчэ вышэй — 86,4%.
Усяго мясцовых Саветаў у Беларусі 1.328, і, як сведчыць Цэнтрвыбаркам, абрана 18.809 дэпутатаў. У чатырох з 18.816 выбарчых акруг выбары не праводзіліся; у трох балаціраваўся адзін кандыдат, які ў выніку не набраў неабходнай колькасці галасоў выбаршчыкаў; у сямі трэба будзе правесці паўторныя выбары.
Акруг, у якіх выбары былі прызнаны несапраўднымі, няма.
Яўка выбаршчыкаў склала 77,3%. Удзел у галасаванні прынялі 5.391.103 чалавекі — гэта тыя, хто прагаласаваў датэрмінова, на даму і прыйшоў на выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень выбараў — 23 сакавіка. Усяго ў спісы выбаршчыкаў на мясцовых выбарах было ўнесена 6.970.612 чалавек.