РАУС
У перыяд з 20 па 26 студзеня адбылося 2 крадзяжы, выяўлена 4 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Перапынена незаконная валютная аперацыя — продаж 100-доларавай банкноты, мінуючы абменны пункт. Раскрыты раней здзейснены крадзеж. Вядзецца выяўленне абставін смерці 48-гадовай жыхаркі в. Галынка, чыё цела знойдзена раніцай 21 чысла на беразе р. Бярэзіна паблізу ад узгаданай вёскі.
26 студзеня на гарадскім рынку з-пад прылаўка гандлёвай палаткі неўстаноўленая асоба выцягнула сумку адной з мясцовых прадпрымальніц, у якой знаходзіліся 950 тысяч рублёў і дакументы пацярпелай.
У той жа дзень у райбальніцу быў дастаўлены 2-гадовы хлопчык, які з-за няўважлівасці бацькоў атруціўся медыкаментозным прэпаратам для змяншэння ціску ў крывяноснай сістэме.
Увага! У перыяд з 27 студзеня па 9 лютага праводзіцца рэспубліканская акцыя «Бяспечнае суседства». Яе мэта — скарачэнне колькасці правапарушэнняў і надзвычайных сітуацый з удзелам асоб, якія схільныя да асацыяльнага ладу жыцця.
РАСК
Узбуджана 9 крымінальных спраў: 3 — па фактах захавання наркатычных рэчываў, 4 — крадзяжоў, 2 — нанясення цялесных пашкоджанняў.
ДАI
Спынена 145 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 57 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 п’яныя вадзіцелі і 23 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.
У ноч з 26 на 27 студзеня вадзіцель «Пежо 405″, які рухаўся па вул. Юбілейнай, не ўпісаўся ў скругленне праезнай часткі паблізу ад аўтазаправачнай станцыі, з-за чаго машына спачатку зачапіла снежны вал на ўзбочыне, а потым, цалкам страціўшы кіруемасць, урэзалася ў дрэва. Вадзіцель загінуў на месцы, а для эвакуацыі яго цела пакамечаны аўтамабіль разразалі спецыяльным інструментам.
АДАI нагадвае, што 31 чысла праводзіцца адзіны дзень бяспекі руху. Яго дэвіз — «Вадзіцель — пешаход: зносіны па правілах!»
Дэпартамент аховы
Спынена хуліганства — 1, дробных крадзяжоў — 2, выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 5, правілаў дарожнага руху — 7.
АУСТ
Складзена 115 адміністрацыйных пратаколаў, затрымана 2 злачынцы.
Канфіскаваны 21 літр алкаголю — каньяку і невядомага напою, якія былі кантрабандна ўвезены да нас з Расіі.
Узбуджана 2 крымінальныя справы — па фактах крадзяжу маёмасці ў пасажыра электрацягніка Мінск-Асіповічы і кіравання аўтамабілем у стане наркатычнага ап’янення.
РАНС
20 чысла каля 14.45 загарэўся жылы дом на вул. Садовай у Асіповічах. Выратавальнікі вынеслі з палаючай пабудовы 78-гадовага гаспадара сядзібы, які знаходзіўся ў непрытомным стане. Пацярпелы быў дастаўлены ў ЦРБ, аднак медыкі выратаваць яго не змаглі.
21 чысла на вул. Голанта агонь сур’ёзна пашкодзіў гаспадарчую пабудову на адной з прыватных сядзіб.
25 студзеня каля 7.15 раніцы загарэўся аўтамабіль «Рэно-Сцэнік» каля дома № 15 на вул. Абросімава.