Днямі рэдакцыяй аб’яўлены конкурс, удзельнічаць у якім можа любы паштальён ці аддзяленне сувязі, што праводзяць падпіску на “Асіповіцкі край” на I паўгоддзе (квартал) 2014 года.
Яго ўмовы такія: прэмію атрымаюць паштальёны, чыя колькасць выпісаных на “раёнку” абанементаў будзе максімальнай і перакрые леташнія паказчыкі. Што тычыцца аддзяленняў сувязі, то гарадскія павінны павялічыць рады падпісчыкаў “АК” не менш чым на 15%, сельскія — на 10% пры агульнай колькасці экзэмпляраў райгазеты больш за 50.