ЯШЧЭ НЕ ПАСПЕЛI АСТЫЦЬ батарэі пасля заканчэння ацяпляльнага сезона, як пачаліся работы па падрыхтоўцы да новага, каб увайсці ў яго без праблем. Зараз УКП ЖКГ вядзе замену цеплавых сетак у раёне вуліц Чкалава і Камсамольскай.
У РАЁНЕ НАЛIЧВАЕЦЦА 19 садаводчых таварыстваў, якія займаюць 308 гектараў зямлі. Колькасць участ-каў, якія апрацоўваюцца, — 3.702, і ва ўсіх таварыствах, акрамя «Спутника», ёсць свабодныя.
АДДЗЕЛ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ райвыканкама за I квартал выдаў дзяржаўную адрасную дапамогу 1.850 грамадзянам на 2.302.137.200 рублёў.
У ГОРАДЗЕ ФУНКЦЫЯНУЕ 68 кантэйнерных пляцовак, на якіх размяшчаюцца кантэйнеры для смецця і раздзельнага збору бытавых адыходаў. Аналагічныя кантэйнеры стаяць у рабочым пасёлку Ялізава і вёсцы Лапічы.
У СВIСЛАЦКIМ СЕЛЬСАВЕЦЕ ідзе рамонт агароджы на могілках, прыводзяцца ў парадак вуліцы і г.д. Накіравана больш за дзясятак пісьмаў нашчадкам былых жыхароў дзеля вырашэння лёсу закінутых сядзіб. У ходзе абходу выяўлена 2 дамы, у якіх печы патрабуюць тэрміновага рамонту.
ВЫХАВАНЦЫ ЦЭНТРА КАРЭКЦЫЙНА-РАЗВIВАЮЧАГА НАВУЧАННЯ I РЭАБIЛIТАЦЫI прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу «Вясёлкавы карагод» з інсцэніроўкай песні «Пунсовая кветачка». Маленькія артысты ў касцюмах гномікаў пакарылі журы і публіку ў Бабруйску воляй да перамогі і артыстызмам.
НА КАНЕЦ МIНУЛАГА ГОДА на Асіповіччыне было зарэгістравана 3.264 чалавекі, хворыя на артэрыяльную гіпертанію. За I квартал іх колькасць павялічылася на 243.
РА ГА «БЕЛАРУСКАЕ ТАВАРЫСТВА IНВАЛIДАЎ» збірае інфармацыю аб тым, у якіх будынках і ўстановах неабходна яшчэ стварэнне безбар’ернага асяроддзя. Гэты выбар абумоўлены месцам пражывання і перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў.
ПРЫ ГАРАДСКIМ АДДЗЯЛЕННI ПАШТОВАЙ СУВЯЗI № 5 райвузла сувязі адкрыўся пункт па абслугоўванні карпаратыўных кліентаў «Бізнес-пошта 5», дзе аказваюцца паслугі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Штодзённы аб’ём перасылаемых паштовых ад-праўленняў складае каля 415 штук.