УМАЦОЎВАЕЦЦА СУПРАЦОЎНIЦТВА ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас” з Бранскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Летась туды было рэалізавана амаль паўтара мільёна сеянцаў сасны, што дало магчымасць прадпрыемству зарабіць больш за 400 мільёнаў беларускіх рублёў. Якасць саджанцаў расійскіх партнёраў задаволіла, і ўжо сёлета экспарт узрасце — на Браншчыну паставяць каля 2 мільёнаў штук маленькіх сасонак, якія былі пасеяны ў леташнім красавіку. Наогул лясгас зараз займаецца пашырэннем плошчаў пад цяпліцы, бо прыбытак яны даюць адчувальны: з квадратнага метра можна рэалізаваць прадукцыі прыблізна на 30 долараў.
ПРАЦУЕ НА ЭКСПАРТ і цэх дрэваапрацоўкі «Ясень” СФГ «Сухлава”. Прадпрыемства занята выпускам драўляных дэталяў для мэблі, якую выпускае кампанія «Еўраімпекс”. Ясенская прадукцыя запатрабаваная, таму сёлета чакаецца павелічэнне аб’ёмаў работ. Зараз тут працуе каля трох дзясяткаў чалавек — у асноўным жыхары аграгарадка і станцыі Ясень, вёскі Грынёўка, аграгарадка Карытнае. Стварэнне рабочых месцаў стала магчымым дзякуючы дзяржпадтрымцы са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду абароны насельніцтва краіны і метадычнай дапамозе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
ЛЕТАСЬ ПРАЙШЛI САНАТОРНАЕ ЛЯЧЭННЕ ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі за кошт дзяржаўнага бюджэту 90 непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў, 20 дзяцей-інвалідаў, у тым ліку 10 — з суправаджэннем дарослых. 314 пуцёвак было выдзелена за кошт дзяржаўнага страхавання. Iх атрымалі 72 дарослыя, якія робяць у розных арганізацыях і прадпрыемствах раёна, і больш за 240 хлопчыкаў і дзяўчынак. Колькасць жыхароў раёна, прайшоўшых аздараўленне ў санаторыях, не будзе меншай і сёлета.