Раённая цэнтралIзаваная бIблIятэчная сIстэма
Нядаўна калектывы дзіцячых гарадской і раённай бібліятэк адзначылі адпаведна 45- і 60-годдзе з дня заснавання, з нагоды чаго тут прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, асноўнымі ўдзельнікамі якіх сталі дзеці.
Аддзел фIзкультуры, спорту I турызму райвыканкама
У раёне зарэгістраваны 33 аграэкасядзібы. У студзені-лістападзе на базе сядзіб змаглі адачыць 3.215 чалавек, з іх замежных грамадзян — 132. Летась паслугамі асіповіцкага аграэкатурызму скарысталіся 2.716 чалавек, у тым ліку — 212 замежнікаў.
На сцэне раённага Цэнтра культуры
15 снежня а 18 гадзіне распачнецца справаздачны канцэрт харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў № 1 «Нам — 20”.
Па словах загадчыка аддзела эпідэміялогіі мясцовага Цэнтра гIгIены I эпIдэмIялогII Тэрэзы Гулік, на Асіповіччыне амаль завершана работа па вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу. На сёння прывіўку ад грыпу атрымала 35% нашага насельніцтва — на 0,2% менш, чым у цэлым па рэспубліцы.
У СШ № 2
адбыўся раённы семінар для дырэктараў мясцовых устаноў адукацыі з удзелам прадстаўнікоў аўтарскай праграмы «Рэферэнт”. Была разгледжана тэма «Развіццё інтэлекту і крэатыўнасці вучняў у працэсе вучэбнай дзейнасці”.
Як сведчыць намеснік кіраўніка аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк” Алена Арцёмава, новым пакетам паслуг для пенсіянераў «Клопат” з красавіка па лістапад скарысталася 130 пенсіянераў, якім бясплатна адкрылі карт-рахункі і выдалі пластыкавыя карткі БелКарт-М. Усяго за гэты час пенсіённыя пасведчанні атрымалі 560 чалавек.
АсIповIцкI доследны лясгас 20 чысла распачне продаж навагодніх ёлак, які будзе арганізаваны з 9.30 да 17.30 на плошчы горада, каля магазіна «Свіс-лач” і на рынку. Кошт раслін залежыць ад вышыні. Самая малая абы-дзецца ў 30, 3-метровая — у 66, 8-метровая — у 600 тысяч рублёў.
Аддзяленнем сацыяльнай адаптацыi i рэабiлiтацыi райцэнтра сацабслугоўвання насельнIцтва сёлета пастаўлена на ўлік 40 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без папячыцельства бацькоў. У большасці гэта выпускнікі ўстаноў адукацыі, якія прыбылі на Асіповіччыну для працаўладкавання на першым рабочым месцы.