АСІПОВІЧЧЫНА: інвестыцыі ва ўласную будучыню
Опубликовано: Редактор
Вторник, 21.08.2012 12:35.
Рубрика: Адукацыя
Атрыманне вышэйшай адукацыі традыцыйна
з’яўляецца адным з галоўных жыццёвых прыярытэтаў для беларускай моладзі.
Колькасць студэнтаў у разліку на 10.000 чалавек насельніцтва ў нашай краіне
складае 467 чалавек, што вышэй, чым у Нарвегіі (451),
Аўстрыі (368), Японіі (306), Італіі
(334), Германіі (298).
Самымі запатрабаванымі — іх атрымліваюць
адпаведна каля 40% ад агульнай колькасці айчынных студэнтаў — застаюцца
спецыяльнасці эканаміч-нага профілю, на другім месцы — 25% — «Тэхніка і
тэхналогія”, «Архітэктура і будаўніцтва”. Педагогіку асвойвае 11%,
спецыяльнасці профіляў «Ахова здароўя”, «Сацыяльная ахова”, «Фізічная культура.
Турызм” засвойваюць 8%, гуманітарныя, прыродазнаўчанавуковыя і экалагічныя — па
4%, «Мастацтва і дызайн”, «Служба бяспекі” — 2%.
Значная колькасць студэнтаў сёння вучыцца
платна. Найбольш дорага абыходзіцца атрыманне медыцынскіх спецыяльнасцей,
прычым абсалютнае лідарства трымае стаматалогія. Кожны навучальны год
абыходзіцца будучым зубным урачам у 15,97 млн. руб.
Патэнцыяльныя IT-дырэктары, сістэмныя
адміністратары, праграмісты і іншыя спецыялісты ў галіне камп’ютарных тэхналогій штогод плацяць
за прафесійныя веды 14,7 млн. Крыху танней — каля 13 млн. — абыходзіцца курс
навучання камп’ютарнаму праектаванню, радыётэхніцы, тэлекамунікацыі і большасці
прафесій, звязаных з распрацоўкай і эксплуатацыяй разнастайных механізмаў і
прыстасаванняў. Студэнты-эканамісты плацяць да 11,6 млн.
Найбольш дэмакратычна ацэньваюць свае паслугі
педагагічныя ВНУ. Напрыклад, штогадовая плата за самую дарагую спецыяльнасць
Беларускага дзяржпедуніверсітэта імя Максіма Танка — «музычнае мастацтва” — складае 10,6 млн., большасць
іншых — 9,5 млн.
Зразумела, кошт навучання студэнтаў-платнікаў
складаецца не толькі з кампенсацыі выдаткаў, але і «нацэнкі за рэпутацыю” ВНУ.
Найбольш яскрава такі акадэмічны снабізм праяўляецца пры фарміраванні расцэнак
на падрыхтоўку юрыстаў. У найбольш прэстыжным з айчынных ВНУ —
Белдзяржуніверсітэце — кошт навучання прававедаў даходзіць да 15 млн. руб., у
абласных ВНУ — Віцебскім дзяржуні-версітэце імя П.М.Машэрава і Брэсцкім
дзяржуніверсітэце імя Пушкіна — за тыя ж веды давядзецца за-плаціць каля 12
млн. А вось у Гомельскім дзяржуніверсітэце — усяго 6,7 млн.
« В зеркале статистики ПРОМЫШЛЕННОСТЬ ОСИПОВЩИНЫ