На
званне аднаго з сямі цудаў Беларусі
можа
прэтэндаваць і аб’ект і Асіповіцкага раёна
Праект «Сем цудаў Беларусі”, які праводзіць
«Народная газета” сумесна з рэдакцыяй «Асіповіцкага краю”, выходзіць на
фінішную прамую. Дзякуючы агульным намаганням, у галасаванні на першым этапе,
якое завяршылася на сайце «НГ” www.ng.by на
пачатку сакавіка, прыняло ўдзел больш за 40 тысяч наведвальнікаў. Падчас яго з
кожнага раёна, у тым ліку і з нашага, былі абраныя па некалькі
аб’ектаў-пераможцаў, якія набралі найбольш галасоў пры найбольшым сярэднім
бале.
З 15 сакавіка да 1 мая на сайце www.ng.by праводзіцца наступны этап галасавання –
абласны. Аб’екты-пераможцы з кожнага раёна цяпер прэтэндуюць на перамогу ў ім і
на выхад у наступны этап – рэспубліканскі, які будзе праводзіцца на сайце з 15
мая да 1 ліпеня. Тады і вызначацца самыя-самыя, што могуць з гордасцю звацца
ЦУДАМІ Беларусі.
Шанцы трапіць у фінал і прагучаць на ўсю краіну
ў кожнага раёна роўныя. Усё залежыць ад нашай актыўнасці і патрыятызму,
шаноўныя землякі, бо абірацца фіналісты будуць па колькасці аддадзеных за іх
галасоў і набраных імі балаў. А хто будзе галасаваць за родны раён, як не мы з
вамі!?
Спадзяёмся, раўнадушных у гэтым своеасаблівым
спаборніцтве не будзе. А стаць яго паўнапраўным удзельнікам можа кожны, хто мае
доступ у Інтэрнет. Дастаткова зайсці на сайт «Народнай газеты” www.ng.by, клікнуць на ссылку «Сем цудаў
Беларусі”, знайсці там сваю вобласць, а ў ёй – свой раён і выставіць
прапануемым аб’ектам адзнаку па сямібальнай шкале. (Ніхто не асудзіць, калі
паставіце ўсім – сямёркі).
Нагадваем яшчэ раз: галасаванне будзе доўжыцца
да 1 мая. А з 15 мая пачнецца наступны этап – рэспубліканскі. Аб’екты тых
раёнаў, якія ў яго трапяць, будуць прэтэндаваць на званне ЦУДА БЕЛАРУСІ і
стануць вядомыя на ўсю краіну.
Ці будуць у гэтым пачэсным спісе асіповіцкія
мясціны – залежыць толькі ад нас з вамі!