Са службовай
інструкцыі ветэрынарнага ўрача: «Праводзіць агляд жывёлы, ажыццяўляе
даследаванне прычын узнікнення хвароб жывёл, іх тэрапеўтычнае і хірургічнае
лячэнне, праводзіць мерапрыемствы па папярэджванні захворванняў і падзяжу
жывёл, кантралюе выкананне правіл пры ўтрыманні, кармленні і догляду,
праводзіць санітарную экспертызу”.
Гэта толькі
невялікая частка тых абавязкаў, якія ўскладзены на галоўную асобу
сельгаскааператываў, ад якой залежыць здароўе чатырохногіх жыхароў кароўнікаў і
свінарнікаў. І чым лепшымі будуць зносіны жывёльнага доктара з імі, тым
камфортней будуць адчуваць сябе рагулі і пятачкі. А каб наладзіць належныя
адносіны са сваімі негаваркімі пацыентамі, якія нават не раскажуць, што ў іх
баліць, трэба любіць сваю прафесію. Або, як кажуць, быць майстрам сваёй справы
ад Бога.
Такім
спецыялістам у галіне жывёлагадоўлі можна лічыць ветурача СВК «Калгас «Новы
шлях” Уладзіміра Мурача. У свой час Валодзя атрымаў спачатку сярэдне-
спецыяльную адукацыю па ветэрынарнай справе, а затым адвучыўся ў Віцебскім
ветэрынарным інстытуце. І тую, і другую ўстановы закончыў з чырвонымі
дыпломамі. Можна было б вучыцца далей і паспрабаваць сябе ў навуковай
дзейнасці, аднак любоў да абранай прафессіі прывяла яго ў калгас, дзе
атрымліваў першыя прафесійныя азы. Ды і настаўнікі былі добрыя — падказвалі,
дапамагалі, а потым і давяралі.
Але іншы раз
жыццё складваецца не так, як мы таго жадаем. З яго віхурамі змагацца
прыходзіцца даволі часта. Галоўнае — выйсці з гэтага бою пераможцам, каб зноў
працягваць справу свайго жыцця.
Уладзімір
Уладзіміравіч на сённяшні дзень — адзін з лепшых спецыялістаў сель-скай
гаспадаркі раёна. Ён умела спалучае работу ветэрынара з работай заатэхніка.
Адно аднаму не перашка-джае. Наадварот, дапамагае выконваць службовыя абавязкі
на больш высокім прафесійным узроўні, што і дазволіла заняць у раённых
спа-борніцтвах сярод прадстаў-нікоў заатэхнічнай службы адну з вышэйшых
прыступак.
Пра тое, што
Уладзімір Мурач адпавядае займаемай пасадзе, гавораць і радкі з яго службовай
характарыстыкі: «Валодае пачуццём адказнасці за вынікі сваёй працы, кампетэнтны
ў пытаннях ветэрынарыі, заатэхніі. Заўваг па якасці выконваемай работы не мае.
Карыстаецца аўтарытэтам у калектыве, да падначаленых ставіцца з павагай”.
— Дасягнутыя
паказчыкі — вынік работы ўсяго калектыву, — патлумачыў ветэрынарных і заатэхнічных
спраў майстар. — Ад мяне патрабуюцца веды, чулыя і даверлівыя адносіны да
працаўнікоў ферм. Яшчэ ўменне прыняць адзіна правільнае рашэнне пры ўзнікненні
праблем у рамках маёй кампетэнцыі.