14 сакавіка ў
мінскім спорткомплексе «Уручча” прайшоў чэмпіянат сярод юных таэквандыстаў,
якія спаборнічалі ў дэманстрацыі тэхнічных прыёмаў (тулей) і кантактных
паядынках (масогі). Асіповічы ў сталіцы прадстаўлялі 10 спартсменаў ва ўзросце
ад 8 да 14 гадоў. У агульным заліку яны заваявалі 10 медалёў: 4 залатыя, 3
срэбраныя і 3 бронзавыя.
Сёлетнімі
чэмпіёнамі краіны ў праграме паядынкаў сярод пачаткоўцаў сталі Аляксандр
Цяслёнак (у вагавай катэгорыі да 40 кг), Ілья Семянцоў (да 45 кг) і Антон
Давідоўскі (да 58 кг).
Галоўную
ўзнагароду ў праграме дэманстрацыі тэхнічных прыёмаў сярод пачаткоўцаў ва
ўзросце 11-13 год заваяваў Барыс Чорны.