Напрыканцы лютага ў «Дэльфіне” адбыўся штогадовы
розыгрыш кубка ДЮКФП па плаванні, прымеркаваны да Дня абаронца Айчыны. У ім
прынялі ўдзел 50 навучэнцаў з сярэдніх школ №№ 1, 2, 4, а таксама гімназіі. У
якасці галоўнага суддзі выступіла трэнер Ірына Герман.
На гэты раз мераліся сіламі і «жабрамі” спартсмены з
дзвюх узроставых груп. Сярод старэйшых плыўцоў суддзі адразу не змаглі вылучыць
пераможцу, бо вынікі ў дваіх былі аднолькавыя. А ў малодшай групе нават
ладзіўся перазаплыў, каб канчаткова падзяліць вядучыя месцы.
У камандным заліку «золата” ўзяла СШ № 1, «срэбра” —
гімназія, «бронзу”— СШ № 4.
У асабістым заліку ў групе 1997 г.н. і маладзей сярод
хлопчыкаў першынстваваў Павел Петухоў (гімназія), на другой пазі-цыі апынуўся
Раман Юрэня (гімназія), на трэцяй — Дзяніс Капейкін (СШ № 1). Сярод дзяўчат
кубак атрымала Анастасія Лук’яненка (СШ
№ 1), другой фінішавала Кацярына Кадашэвіч (СШ № 1), трэцяй — Таццяна Сямашка
(СШ № 4).
У групе 1996 г.н. і сталей сярод хлопцаў першым быў
Ігар Іваноў (на здымку) (СШ № 1), другім — Яўген Ліхалап (гімназія), трэцім —
Андрэй Чыгілейчык (СШ № 1). Дзяўчаты на п’едэстале гонару размясціліся так:
Святлана Мядзведскай (СШ №
1), Юлія Дзявойна (гімназія) і Вольга Нетычук (СШ № 1).
Каштоўнымі падарункамі, прыгожымі медалямі і кубкамі
плыўцоў узнагародзілі аддзелы адукацыі і фізкультуры, спорту і турызму
райвыканкама.
Па словах дырэктара ўстановы Алеся Грыбко,
«іхтыяндры” з прыходам прафесіянальных трэнераў Натэлы і Зураба Нанава з кожным
месяцам становяцца ўсё больш моцнымі, а спаборніцт-вы — яшчэ цікавей і
напружаней.
Ганна МАЦКЕВІЧ.