![](/wp-content/themes/beiger/images/cat-thumb.jpg)
Пра беларускі бодзібілдзінг (ад англ. "будова цела”, тое ж, што і культурызм) нашай грамадскасці вядома няшмат, пра асіповіцкі — і таго менш. Між тым, на тэрыторыі яшчэ тагачаснай БССР (1982 г.) было зладжана першае спаборніцтва сярод культурыстаў. А з пачатку 1990-х у межах краіны яны ўжо штогод мераюцца біцэпсамі на трох буйных мерапрыемствах. У Асіповічах таксама жывуць далёка не апошнія паслядоўнікі Яўгена Сандава і Арнольда Шварцэнэгера...