Нарадзілася ў Клімавіцкім раёне. Пасля заканчэння Ялізаўскай СШ атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю па прафесіі “бухгалтар”, аднак яшчэ падчас вучобы зразумела, што жадае звязаць свой лёс з педагогікай. Таму першым рабочым месцам Ірыны Мікалаеўны ў 1995 годзе стала Красненская СШ: там яна спачатку працавала лабарантам, а потым піянерважатай.