Нядаўна ў спецшколе-інтэрнаце адбылося спартыўнае свята “Дзень здароўя”. Каманды “220 V” і “АТАС” актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных эстафетах. У журы ўвайшлі інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце ФСК “Алімпія” Ганна Ладыгіна і Дар’я Цяслюк. Перамагло сяброўства. Суддзі ўручылі ўдзельнікам гульні дыпломы і перадалі ўсім рабятам падарункі.