9.4 C
Осиповичи
Суббота, 15 мая, 2021
Еще

    Категория

    КАР

    Коратка

    “Будзь прыкладам свайму дзіцяці!” — сёння Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

    Коратка

    У Ялізаўскім сельсавеце за 7 месяцаў бягучага года зарэгістравана 10 шлюбаў. За гэты ж час нарадзілася 11 дзяцей. Колькасць насельніцтва за студзень-ліпень павялічылася на 18 і склала 2 549 чалавек. Для параўнання: за ўвесь папярэдні год у пасёлку з’явілася 15 нованароджаных. Летась налічвалася 31 мнагадзетная сям’я, сёлета іх стала на дзве больш. Найбольшую сярод пасялкоўцаў колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак — васьмёра — нарадзіла і выхоўвае Алена Галавенская.

    Коратка

    16 маршрутаў па горадзе праязджаюць аўтобусы Асіповіцкага філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” на працягу тыдня, што складае ў сярэднім каля 187 рэйсаў у дзень па буднях і 114 — па выхадных. Абслугоўваюць райцэнтр 13 аўтобусаў. Што тычыцца прыгарада, то тут 7 аўтобусаў здзяйсняюць 30 маршрутаў: у сярэднім 40 рэйсаў у працоўныя дні і столькі ж — у выхадныя. Усяго ў аўтапарку працуе 39 вадзіцеляў.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Да ўдзелу ў агульнарэспубліканскай творчай акцыі “За што я люблю родную зямлю”, прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Бялынічах 6 верасня, запрашае Нацыянальная акадэмія навук. Творчыя работы, у якіх адлюстраваны дасягненні ў развіцці асобных мясцовасцей, увасоблены пачуццё гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга, чакаюць па 23 жніўня.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Выбіраем бяспечную хуткасць” сёння праводзіць ДАІ РАУС.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Акцыя “За моцную і спартыўную Беларусь”, арганізаваная сектарам культуры райвыканкама пры падтрымцы раённага камітэта грамадскай арганізацы “БРСМ”, пройдзе заўтра з 14.00 да 16.00 у гарадскім парку горада. У праграме — флэшмоб “За Беларусь!”, танцавальны марафон “Мы маладыя”, свята фарбаў “Рознакаляровы свет ад “БелХолі”. Запрашаем!

    Коротко о разном. Осиповичи

    Асіповіцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ запусціла новую паслугу па падрыхтоўцы вадзіцеляў, якія здзяйсняюць міжнародныя перавозкі грузаў. Па ёй зараз навучаецца сем чалавек, а чатыры ўжо атрымалі запаветную катэгорыю. На днях структура прайшла сертыфікацыю на права перападрыхтоўкі вадзіцеляў транспарту катэгорый “В” і “С” на катэгорыю “D”. Набіраць навучэнцаў плануюць ужо з трэцяга жніўня. А з першага верасня, упершыню за працяглы час, плануецца пачаць падрыхтоўку прызыўнікоў на катэгорыю “С”.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск-Жлобін-Мінск адкрыла беларуская чыгунка. Цягнік робіць прыпынкі на станцыях Бабруйск, Асіповічы і Пухавічы.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Гарачая лінія па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў пачала працаваць у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Прафсаюзныя тэлефонныя лініі даступны ва ўсіх рэгіёнах краіны. Патэлефанаваць можна па наступных нумарах: 8 (017) 373-82-94 і 8 (0222) 65-34-95 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Будаўніцтва новай чаргі гарадскога палігона цвёрдых камунальных адыходаў набліжаецца да 50%.

    Коротко о разном. Осиповичи

    У Дрычынскім сельсавеце, як і паўсюдна ў раёне, ідзе добраўпарадкаванне. Пры ліквідаванні 25 несанкцыянаваных звалак вывезена 125 кубаметраў смецця; замест 28 спілаваных аварыйных дрэў пасаджана 175, да якіх дадалося і 25 кустоў.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Беларуская чыгунка запусціла новы, самы працяглы, маршрут (амаль у 900 кіламетраў) — ад Брэста да Полацка. У нашай вобласці цягнік спыняецца ў Шклове, Магілёве і Быхаве.

    Последнее

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается»

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается». В программе работа нескольких экспозиционных площадок на прилегающей территории и внутри здания музея: «станция Осиповичи», «имение Дараганов», «имение Завишей», «бакалейный магазин купца Рывкина», «амбулатория», «железнодорожная школа», «трактир», «ремесленная окраина», «выставка фотографий жителей города нач. ХХ в.».

    22 мая пройдет прямая телефонная линия

    22 мая, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    В рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!» спасатели предлагают всем желающим проверить свои знания

    Ответы на вопросы  каждого из трех опубликованных блоков необходимо прислать на электронную почту igra_rochs@list.ru. Участники, правильно ответившие на все вопросы, получат подарки от РОЧС.

    Около 60 осиповчан на днях сменят «гражданку» на военную форму и присягнут на верность Родине

    Вчера на базе районного историко-краеведческого музея состоялся день призывника. Старший научный сотрудник учреждения культуры Мария Саканцева познакомила будущих солдат с экспозицией, посвященной Великой Отечественной войне, а также с выставкой коллекции Валерия Дещени.

    Реклама