Сама больш асіповіцкая газета існавала пад назвай “Запаветы Леніна” — з 1965 па 2001 год, Самы непрацяглы перыяд у мірны час яна называлася “Калгасная праўда” — з 1931 па 1938 год. У 1943-1944 гг. газета выдавалася падпольна і мела назву “За Советскую Родину”. Самы першы нумар яе выйшаў 20.03.1943.
Гісторыя гэтага свята сыходзіць у глыбіню савецкага мінулага. 5 мая 1912 года ў свет выйшаў першы нумар бальшавіцкай газеты “Праўда”, кіраўніком якой быў Уладзімір Ленін, і праз 10 гадоў гэта дата была афіцыйна зацверджана Днём савецкага друку. У сувярэннай Беларусі Дзень друку сталі адзначаць з 1996 года.
Як людзі ставяцца да “Асіповіцкага краю” і чаго б пажадалі выданню, якое сёлета сустрэне сваё 80-годдзе?