Прыемна, калі чытачы адгукаюцца на газетныя публікацыі і дапамагаюць рабіць выданне больш цікавым, насычаным і змястоўным. Выклікаюць павагу землякі, якія неабыякава ставяцца да гісторыі краіны, роднага краю, свайго роду. Ведаць радавод, апавядаць сямейныя легенды, з гонарам расказваць пра знакамітых родзічаў. Ці не гэта самае галоўнае для кожнага з нас, каб захаваць спадчыну, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне?!
Штодня тысячы прадстаўнікоў сферы гандлю спяшаюцца на рабочыя месцы, каб кожны з нас мог купіць хлеб, малако, адзенне, абутак, бытавую хімію, тэхніку і шмат чаго іншага
Па словах намесніка начальніка нарыхтовак Наталлі Якубюк, прымаюцца ўсе віды сыравіны: грыбы, ягады, садаві-на-гародніна. Асабліва актыўна здаюць лясныя дары жыхары Осава, Каўгароў, Ліпеня, Ялі-зава. Гараджане таксама не адстаюць і нясуць сабраны ўраджай у крамы “Северный”, “Родны кут”, “Перекресток”. Нарыхтоўшчыкі Генадзь Курачоў, Вольга Фурсава, Таццяна Якаўлева, Вольга Маісеева і іншыя таксама далучыліся да гэтай кампаніі.
У ім бралі ўдзел самадзейныя артысты народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Сузор’е”: Наталля, Аляксандр, Уладзіслаў Еўдакімовічы, Герман Кухарчык, Віктар Шарамет, Кацярынка Чаропка, Пётр Куралёнак, Яўгенія Шведава, Юрый Гарбачоў, Ірына Дайлідка, Алена Мішур, Раман Дрозд, Дзіяна Шайко, Вера і Ганна Гладкія. Яны прадстаўлялі на творчым конкурсе Магілёўскую вобласць.
Дзякуючы сучасным тэхнічным магчымасцям, яны ўкараняюць новыя формы работы, каб як мага больш землякоў атрымлівала запатрабаваныя і якасныя паслугі, каб адпачынак насіў разнастайны характар. На дапамогу працаўнікам сферы прыйшла медыапрастора. Менавіта яна і дазволіла працягнуць актыўна сваю дзейнасць у няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Віктар Кадчык працуе механізатарам у ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс”. Падчас наведвання журналістамі “раёнкі” гаспадаркі ён быў заняты на сяўбе кукурузы. І справа ў яго ішла спорна.
— Прыемна знаходзіцца сярод раслін, якія толькі-толькі набіраюць моц, назіраць штодня за імі, размаўляць, як з жывымі, і дарыць свае цяпло і пяшчоту кожнаму саджанцу, — так гаворыць пра сваіх зялёных "выхаванцаў" Таццяна Гурэцкая, якая працуе лесаводам гадавальніка Асіповіцкага лясгаса.
Спачатку мы дзеці, а на нейкім этапе абзаводзімся ўласнымі "ячэйкамі грамадства" і становімся бацькамі. У сям’і адчуваем сябе па-сапраўднаму абароненымі. Сям’я можа быць вялікая або маленькая. Галоўнае — дух, які пануе вакол. Запыталі ў землякоў, што ж для іх значыць сям’я.
Май. Квецень садоў. Спеў птушак. Сакавітая зеляніна. Усё гэта — яе вялікасць Вясна. Менавіта такой прыгожай парой і адзначаецца свята, якое тычыцца кожнага, — сям’і.
Ёй падабаецца тое, чым займаецца. Штодня сустракаецца з мясцовымі жыхарамі, гутарыць з імі не толькі пра літаратуру, але і пра жыццё-быццё, што таксама важна, асабліва для людзей сталага ўзросту. Да некаторых з іх наведваецца на дом, бо па стане здароўя тыя не могуць самастойна дабрацца да жаданай кніжнай паліцы.
Па словах галоўнага агранома Алесі Бондаравай, сяўба падыходзіць да свайго завяршэння. У бліжэйшыя дні на апошніх некалькіх сотнях гектараў з 1 250 ляжа ў зямлю насенне кукурузы.
Менавіта цяпер грамадскі статак павінен паказаць сваю найвышэйшую прадукцыйнасць і як мага больш папоўніць бюджэт гаспадарак. Гэтая пара — яшчэ і магчымасць адрамантаваць, рэканструяваць, правесці санітарныя мерапрыемствы ў памяшканнях, дзе ўтрымліваецца жывёла, а ветэрынарна-заатэхнічнай службе ўшчыльную заняцца вырашэннем пытанняў фарміравання высока-прадукцыйнага статка.