-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    «Снежны снайпер»: у Асіповічах вызначылі самых хуткіх і трапных

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У суботу прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

    За выхад у наступны этап у лясным масіве каля спецшколы змагаліся больш за 60 школьнікаў. Юныя біятланісты спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (2012-2013 г.н.), сярэдняя (2010-2011 г.н.), старэйшая (2008-2009 г.н.). Хлопчыкі і дзяўчынкі выходзілі на старт папарна. Ім трэба было пераадолець дыстанцыю на лыжах і паразіць мішэні на агнявых рубяжах.

    Пераможцамі ў сваіх узроставых групах адпаведна сталі: 1 месца — Дар’я Сокал, Дзмітрый Дубовік (Пратасевіцкая СШ), Ульяна Леўчанка, Аляксандра Казак, Філіп Браганец (СШ № 4), Арцём Пышны (Татаркаўская СШ); 2 месца — Мілана Халідава, Ангеліна Захарчанка (СШ № 4), Елісей Палешчук (Вяззеўская СШ), Арына Гапа, Максім Вітушка (Пратасевіцкая СШ), Арцём Сташчанка (Жорнаўская СШ); 3 месца — Кацярына Бутэнка  (СШ № 2), Леанід Пацкевіч, Максім Лучыновіч (гімназія), Алеся Зубкова, Алана Еўдакімовіч, Данііл Насека (СШ № 4).

    На абласным этапе спаборніцтваў у Чавусах наш раён прадставіць каманда з 12 спартсменаў. Хочацца пажадаць землякам упартай барацьбы і ўдачы.

     

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее