-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    55 прыступак шчасця

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!
    Ці часта вам даводзілася сустракаць сямейную пару, у якой любімыя заняткі размяркоўваюцца наступным чынам: жонка — аматар рыбнай лоўлі, а муж з вялікім задавальненнем вяжа на прутках цёплыя світары? Пры тым што мужчына зусім не дамасед, а палкоўнік у адстаўцы, а яго спадарожніца жыцця — былы бухгалтар.

    Гісторыя з геаграфіяй

    Таццяна Мікалаеўна і Уладзімір Аляксандравіч Лашкевічы жывуць разам 55 гадоў, кожны з якіх напоўнены масай яскравых уражанняў і ўспамінаў. Яны выраслі ў розных абласцях Сінявокай: Ула-дзімір — у Востраве, вёсцы Кармянскага раёна, якой ужо няма на карце Гомельскай вобласці. Таццяна — у Панкратаўцы Горацкага раёна. Пазнаё-міцца ж хлопцу і дзяўчыне выпала ў Слоніме на Гро-дзеншчыне, дзе Уладзімір вучыўся на курсах. Але іх сямейная геаграфія не абмежавалася толькі Беларуссю. У далейшым яна значна пашырылася, бо за гады службы сям’я памяняла 16 кватэр, перш чым грунтоўна пасялілася ў Асі-повічах. У пераліку краін і адрасоў пражывання можна знайсці Чэхаславакію, горад Кандалакшу на Кольскім паўвостраве, Ніжагародскую вобласць Расіі, Данецк.

    Дойлід свайго жыцця

    Яшчэ да службы ў арміі Уладзімір паспеў набыць будаўнічую прафесію, якая вельмі спатрэбілася ў будучай рабоце і асабістым жыцці. Ды і сям’ю будаўнік стварыў па ўласным рэцэпце: 9 лістапада пазнаёміліся, а 16 снежня распісалі-ся. Рашэнне будучы афіцэр прыняў хутка і дакладна: калі пераканаўся, што гэта твой чалавек, навошта цягнуць? Таму цукеркава-букетны перыяд быў скарочаны да мінімуму.

    Іх першае сумеснае месца жыхарства знахо-дзілася на вуліцы Мядовай, што прадказвала адпаведны жыццёвы шлях. Цяжка сказаць, што ўсё наступнае жыццё было такім ужо салодкім — для дасягнення жадаемага даводзілася нямала папрацаваць, — затое ёсць чым ганарыцца. У іх жыцці наогул было шмат прыемных сюрпрызаў. Таццяна Мікалаеўна ўсміхаецца, успамінаючы адзін з іх: “Пазнаёмілася з сяржантам, а назаўтра на спатканне прыйшоў ужо малодшы лейтэнант”.

    Цудоўная жонка

    Таццяна калісьці марыла стаць настаўнікам, але жаданню не суджана было збыцца. Затое яна стала прафесійнай жонкай ваеннага. Навучылася чакаць, уладкоўваць быт, хутка збіраць чамаданы і кантэйнеры, асвойваць новыя прафесіі. І калі мужа накіравалі ў Чэхаславакію, першыя тры гады давялося жыць удалечыні адзін ад аднаго. Калі ж стабілізавалася сітуацыя ў краіне, афіцэрам дазволілі прывезці да сябе жонак. З таго часу пара больш не расставалася. Дарэчы, іх сям’я павялічылася, бо адразу пасля ад’езду таты нара-дзілася старэйшая дачушка. Пазней з’явілася і другая.

    Пасля службы ў сацыялістычнай краіне і вучобы ў Данецку быў перавод на Крайнюю Поўнач, у Ленінградскую ваенную акругу. А пасля — зноў Чэхаславакія, толькі іншая ваенная часць і, адпаведна, новы горад. Калі распаўся Савецкі Саюз і войскі былі выведзены з Еўропы, Уладзіміра Аляксандравіча перавялі ў Расію, а потым і ў Беларусь.

    Таццяна Мікалаеўна не толькі спраўлялася з абавязкамі жонкі, але і працаваць паспявала, пераважна ў гандлі. Затым і прафесію бухгалтара атрымала.

    У сістэме адукацыі

    Калі Уладзімір Аляксандравіч зняў ваенную форму, ён успомніў сваю першую прафесію, мірную і стваральную, і ўзначаліў гаспадарчую групу райаддзела народнай адукацыі. 20 гадоў адпрацаваў на гэтай пасадзе. У школах, дзіцячых садах і паза-школьных установах добра ведаюць гэтага чалавека, бо ўсе гаспадарчыя пытанні вырашаліся пры яго непасрэдным удзеле. За гады яго працы значна ўзмацнілася матэрыяльна-тэхнічная база школ. І калі ў гаспадарчай групе першапачаткова было толькі пяць работнікаў, то пакінуў яе Уладзімір Аляксандравіч, калі штат налічваў 42 чалавекі. Усе віды работ асвоілі. Забяспечылі школы і сады цэнтралізаваным ацяпленнем і гарачым водазабеспячэннем, закрылі стратныя старыя кацельні. І наогул зрабілі шмат, каб установы адукацыі сталі выглядаць больш сучасна.

    Таццяна Мікалаеўна таксама адпрацавала 11 гадоў у бухгалтэрыі райаддзела па адукацыі.

    Галоўныя набыткі

    Больш за паўвека крочаць разам па жыццёвым шляху муж і жонка. Гаспадар сам пабудаваў дачу, уся мэбля ў кватэры таксама зроблена яго рукамі. Але галоўным набыткам лічаць не матэрыяльныя рэчы. Дзве дачкі, Анжаліка і Юлія, пражываюць у адным з бацькамі горадзе; унук Яраслаў пайшоў па дзедавым шляху, робіць ваенную кар’еру; Багдан працуе на АЗАА; унучка Таццяна атрымоўвае прафесію юрыста; падрастае і малодшае пакаленне: праўнукі Святаслаў і Эмілія — вось гэта іх галоўны гонар.

    А Таццяна Мікалаеўна і Уладзімір Аляксандравіч па-ранейшаму маладыя. Яны ахвотна ездзяць на рыбалку, у тым ліку і зімнюю. Адметна, што гэты занятак больш па душы жанчыне, чым яе мужу, які яшчэ ў Чэхаславакіі пры-звычаіўся да вязання. Прычым настаўнікам у гэтай справе быў яго камандзір. І зараз палкоўнік у адстаўцы з задавальненнем вяжа кофту для любай жонкі, разам з якой «звязалі» доўгае і шчаслівае жыццё.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее