-6.5 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    Не только полезно, но и аппетитно: как организуется питание в осиповичских школах

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Пытанні школьнага харчавання заўсёды выклікаюць бурныя спрэчкі сярод бацькоў вучняў. Ад таго, наколькі рацыянальна яно арганізавана, у пэўнай ступені залежыць самаадчуванне школьніка, гатоўнасць працаваць на ўроках.

    Неабходна забяспечыць дзіцяці паўнавартасны збалансаваны рацыён, які ўлічвае фізіялагічныя запатрабаванні і ўзроставыя асаблівасці. Сталовая ў школе — складаны і адказны аб’ект, у забеспячэнні работы якога ўдзельнічаюць шмат спецыялістаў розных устаноў. Акрамя таго, ёсць дакладныя нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць арганізацыю харчавання ва ўстановах адукацыі. Разабрацца ў няпростым ланцужку карэспандэнту дапамаглі кампетэнтныя ў справе арганізацыі дзіцячага харчавання спецыялісты: урач-гігіеніст райЦГЭ Ксенія Рак, тэхнолаг міжгаліновага цэнтра Алена Качаліна і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 3 Алена Хаецкая.

    Распрацоўка меню

    Пры састаўленні паўнавартаснага рацыёну школьніка не абысціся без глыбокага падыходу з улікам спецыфікі дзіцячага арганізма. Засваенне вучэбнай праграммы патрабуе ад хлопчыкаў і дзяўчынак высокай разумовай актыўнасці, малады арганізм пры гэтым адначасова расце, развіваецца.

    Дыетолагі лічаць, што сучаснаму школьніку неабходна харчавацца не менш чым чатыры разы на дзень, да таго ж на сняданак, абед і вячэру павінна быць гарачая страва. Абавязковыя малако, тварог, сыр, кісламалочныя прадукты — крыніцы бялку і кальцыю. Дэфіцыт кальцыю і фосфару дапамогуць папоўніць рыбныя стравы. Для гарніру лепш выкарыстоўваць не бульбу і макароны, а тушаную гародніну.

    Гарачае харчаванне вучняў ажыццяўляецца па прыкладным дзесяцідзённым меню (два тыдні з улікам выхадных дзён). Яго складае тэхнолаг міжгаліновага цэнтра. Раней спецыялісту неабходна было запаўняць тэхналагічныя карты, у якіх указваўся набор прадуктаў, колькасць грамаў на адну порцыю, органалептычныя характарыстыкі, тэхналогія прыгатавання, колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў на порцыю і кілакалорыі.

    Але час не стаіць на месцы, і зараз тэхнолагі выкарыстоўваюць зборнікі рэцэптур, якія былі складзены спецыялістамі і з’яўляюцца адзінымі для ўсіх. Яны распрацаваны з улікам зацверджаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку зборнікаў тэхналагічных карт страў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, па дыетычным харчаванні, сезоннасці, сабраны ў камп’ютарныя праграмы “Маша” і “Кроха” (менавіта імі карыстаюцца тэхнолаг міжгаліновага цэнтра і спецыялісты ўстаноў адукацыі).

    Дзякуючы новым тэхналогіям, разлікі шматлікіх паказчыкаў значна аптымізаваліся. Камп’ютарныя праграмы дазваляюць весці ўлік прадуктаў харчавання, аўтаматычна фарміраваць штодзённае меню-патрабаванне, асноўваючыся на колькасці дзяцей, кантраляваць выкананне грашовых і натуральных норм, а таксама весці статыстыку. Трэба адзначыць, што спецыялісты могуць складаць новыя тэхналагічныя карты і адсылаць іх распрацоўшчыкам праграмы, якія пасля ўзгаднення ў адпаведных спецыялістаў уводзяць іх у базу даных.Тэхнолаг складае прыкладнае дзесяцідзённае меню дыферэнцавана па ўзросце дзіцяці і рэжыме харчавання (двухразовае для дзяцей 6-10 гадоў, трохразовае для таго ж узросту і двухразовае для 11-18-гадовых школьнікаў) на падставе норм спажывання харчовых рэчываў і энергіі.

    Увогуле, тут маецца шмат нюансаў. У дзённым рацыёне школьніка павінны быць выкананы суадносіны бялкоў, тлушчаў і вугляводаў — 1:1:4 — і каларыйнасць, неабходная вучню на пэўны час знаходжання ў школе. Да таго ж рацыён дзяцей павінен быць разнастайным не толькі ў рамках аднаго дня, але і на працягу дзесяці дзён, таму адна і тая ж страва не павінна сустракацца ў меню два дні запар.

    Таксама спецыяліст, складаючы меню, павінен улічваць план пастаўкі прадуктаў харчавання і тэрміны іх ужывання. Гэта значыць, што пазіцыі, якія хутка псуюцца, трэба выкарыстоўваць у першую чаргу. Напрыклад, пячонку неабходна прыгатаваць на наступны дзень пасля прывозу, бо паўторна замарожваць яе нельга, і гэтак далей.

    Кожныя два тыдні меню паўтараецца спачатку, аднак тэхнолаг міжгаліновага цэнтра па неабходнасці ўносіць у яго карэктывы, пераглядае, улічваючы сезоннасць, дае агульныя рэкамендацыі. Цікава і тое, што ва ўсіх школьнікаў адпаведна ўзросту меню аднолькавае. Гэта значыць, што ўсе вучні раёна ў панядзелак атрымліваюць адны і тыя ж стравы, у аўторак назіраецца аналагічная сітуацыя і гэтак далей.

    Клопаты пра бяспеку, ці Усё пад кантролем

    Калі прыкладнае дзесяцідзённае меню складзена, яно адсылаецца ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі на экспертызу. Урач-гігіеніст правярае, ці адпавядае яно шэрагу патрабаванняў: аптымальным суадносінам харчовых рэчываў (бялкі, тлушчы і вугляводы), рэкамендуемым аб’ёмам страў на адзін прыём згодна з Санітарнымі нормамі і правіламі, рацыянальнаму размеркаванню агульнай каларыйнасці сутачнага рацыёну па прыёмах ежы і іншых паказчыках.

    Да таго ж спецыялісты райЦГЭ рэгулярна наведваюць установы адукацыі, дзе сочаць за захаваннем санітарнага заканадаўства ў харчаблоках.

    Не менш чым раз у квартал пытанні харчавання разглядаюцца на пасяджэннях камісіі для арганізацыі сістэмнага кантролю за харчаваннем навучэнцаў школ і выхаванцаў дзіцячых устаноў, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна.

    Зацверджанае ўрачом-гігіеністам меню паступае ва ўстанову адукацыі, дзе ім пачынаюць займацца загадчык вытворчасці ці шэф-повар (у залежнасці ад колькасці харчуючыхся) сумесна з кладаўшчыком. Згодна з меню і рэжымам па-ставак заказваюцца прадукты.

    У школах дзеці атрымліваюць двух-, трохразовае харчаванне. Стравы ўключаюць малако і кісламалочныя прадукты, алей сланечнікавы і масла сметанковае, мяса, рыбу, хлеб, крупы, гародніну, свежую садавіну і сокі. Што тычыцца цукру і солі, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе зніжаць іх колькасць на 25-30%. Канечне, усё гэта прыгатавана далікатным спосабам. Для таго каб прытрымлівацца заяўленай у меню грамоўкі, раздатчыкі порцый выкарыстоўваюць мерныя лыжкі і чарпакі. Вучням, якія дзяжураць у сталовай, выдаюцца спецыяльная форма і аднаразовыя пальчаткі.

    Якасць гатовай ежы штодзённа правяраецца бракеражнай камісіяй, у састаў якой уваходзяць загадчык вытворчасці, повар, прадстаўнік адміністрацыі ўстановы адукацыі, медыцынскі работнік, дзяжурны па харчаблоку педагагічны работнік. Вынікі кантролю фіксуюцца ў адпаведным журнале.

    Даступна кожнаму

    Усе вучні пачатковых класаў гарадскіх школ атрымліваюць бясплатны сняданак. Тыя, хто наведвае групу падоўжанага дня, харчуюцца тры разы. Абед і падвячорак аплачваюць бацькі, калі сям’я не пападае пад катэгорыю льготнікаў. Дзеці з 5 па 11 класы снедаюць за грошы, але таксама не ўсе. Гэта не значыць, што яны харчуюцца толькі адзін раз. Вучні сярэдняга і старшага звяна могуць набыць гарачы абед у школьнай сталовай, а затым адправіцца дадому ці на які-небудзь гурток. Бацькі плацяць за харчаванне сто працэнтаў яго кошту. Грашовая норма вызначана на кожны дзень. Вучні, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, атрымліваюць бясплатнае аднаразовае харчаванне з першага па адзінаццаты класы. Калі сям’я па той ці іншай прычыне трапляе ў катэгорыю льготнікаў, то дзіця харчуецца бясплатна, але бацькі павінны штогод прадстаўляць адпаведныя дакументы. Трэба дадаць, што для ўсіх дзяцей, харчаванне якіх аплачваюць бацькі, і льготнікаў стравы ідэнтычныя (адпаведна ўзросту).

    У аддзеле па адукацыі райвыканкама разглядаецца пытанне аб адкрыцці буфета на базе гімназіі, каб забяспечыць школьнікаў і педагагічных работнікаў дадатковай магчымасцю падсілкавацца.

    Справа густу

    Як бачым, харчаванне дзяцей ва ўстановах адукацыі знаходзіцца пад пільным вокам спецыялістаў розных арганізацый, праходзіць строгі кантроль у адпаведных інстанцыях, аднаўляецца і ўдасканальваецца. Іншая справа, калі хлопчык ці дзяўчынка прывыклі да абмежаванага набору прадуктаў харчавання і не хочуць есці стравы, прапанаваныя ў школьнай сталовай. Тут і ўзнікаюць скаргі: нясмачна, мала. Канечне, усіх пад адну норму не зграбеш, у кожнага свой апетыт. Хтосьці з дзяцей больш актыўны ці ў яго добры метабалізм, і “сталоўскай” порцыі не хапае, а хто, наадварот, можа наесціся толькі супам. Нельга забываць і пра перавагі ў ежы. Так, многія дзеці не любяць рыбу, але яе неабходна ўжываць, калі арганізм расце. Вось і атрымліваецца, што не ўся ежа ў школьных сталовых па гусце сучаснаму дзіцяці, якое выбірае сасіскі і чыпсы і недастаткова разумее, што па-трэбна ўжываць для таго, каб арганізм станавіўся моцным і здаровым.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее