-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    Как коммунальные и дорожные службы Осиповичского района подготовились к зиме?

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!
    Снежань толькі настаў, але зіма ўжо на поўную моц пануе. Прырода ўпрыгожыла дрэвы срэбрам, накрыла зямлю белым іскрыстым покрывам, паклікала дзяцей на горку. Дарэчы, ранні надыход зімы стаў прыемнай нечаканасцю, бо ўжо на працягу некалькіх папярэдніх гадоў надвор’е не адпавядала сезону і зіма сустракала чалавека дажджом і граззю.

    У расчыстцы раёна ад снегу задзейнічаны розныя службы. Як паведаміў намеснік дырэктара па жыллёвым фондзе УКП ЖКГ Сяргей Салавей, на пачатак сезона было падрыхтавана 1,5 тысячы тон пясчана-солевай сумясі, што адпавядае запатрабаванасці. Падчас актыўнага снегападу на расчыстцы горада і раёна было задзейнічана дзевяць адзінак тэхнікі. Аднак яе насамрэч не хапае. Справа ў тым, што сярод трактароў з лапатамі і шчоткамі ёсць толькі адна камбінаваная дарожная машына, якая рассыпае пясчана-солевую сумесь. Усяго ж камунальнікам трэба ахапіць 374 кіламетры аўтамабільных дарог. У першую чаргу ад снегу расчышчаюцца горад і буйныя населеныя пункты. Дворнікі пачынаюць рабочы дзень на дзве гадзіны раней, каб людзі з самай раніцы мелі магчымасць без перашкод дабрацца куды патрэбна.

    Пра тое, што зіма дадае работы, не па чутках ведае вадзіцель ДЭУ № 73 Віталь Куцечка. Восем гадоў мужчына кожны сезон расчышчае дарогі рэспубліканскага значэння ад снегу і лёду. Штодзённа ён на сваёй КДМ праязджае 54 кіламетры ў напрамку сталіцы: менавіта за гэты ўчастак М-5 Віталь Віктаравіч разам з напарнікам у адказе, але нярэдка іх выклікаюць на дапамогу на іншыя дарогі. Сёлета снегу больш, чым у мінулым сезоне, але не гэта хвалюе мужчыну. Вялікую складанасць выклікаюць іншыя вадзіцелі, якія не толькі не прапускаць спецтэхніку, а яшчэ “падразаюць” яе і незадаволена сігналяць. Хамавітасць на дарозе — дадатковы фактар небяспекі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее