-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    Дасягненні ў юбілейны год

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У жыцці кожнага чалавека ёсць важныя і яркія моманты, якія захоўваюцца ў памяці.Так і для дзіцячага сада № 10 «Расінка» адыходзячы год быў насычаны значнымі падзеямі.

    Самым яркім з іх стаў юбілей установы, які адсвяткавалі ў кастрычніку. На мерапрыемстве прысутнічалі не толькі цяперашнія работнікі, але і ветэраны працы, прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама. Калектыў установы быў узнагароджаны граматамі аддзела па адукацыі і каштоўнымі падарункамі ад бацькоў, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі,

    РК РГА «Белая Русь».

    Ярка, насычана жыве дзіцячы сад. Крэатыўны і энергічны калектыў пад кіраўніцтвам загадчыка Любові Ігнацьевай працуе ўзгоднена і згуртавана, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, ствараючы дзецям умовы для свабоды выбару напрамкаў развіцця і самавыяўлення.

    Педагогі ўстановы паспяхова ўжываюць новыя тэхналогіі, выкарыстоўваюць тэхнікі візуалізацыі, дзеляцца вопытам на адкрытых мерапрыемствах не толькі раённага, але і абласнога ўзроўняў, конкурсах і метадычных аб’яднаннях. Напрыклад, у раённым конкурсе «Прызванне — педагог» малады спецыяліст, выхавальнік дашкольнай адукацыі Кацярына Багамолава паказала высокі прафесіяналізм і заслужана заняла першае месца.

    Традыцыйна нашы педагогі прымаюць удзел у конкурсах, фестывалях, канферэнцыях. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Валянціна Ягорава са сваімі выхаванцамі Валерыяй Чыжовай, Палінай Шчаковіч, Ягорам Кадаевым стала пераможцай раённага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту «Я — даследчык», дзялілася вопытам работы на канферэнцыі па тэме «Арганізацыя праектнай і даследчай дзейнасці з дзецьмі да-школьнага ўзросту». Дыдактычныя матэрыялы для фарміравання асноў патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту «Выкарыстанне лэпбука «Ніхто не забыты, нішто не забыта!», выкананыя Валянцінай Ула-дзіміраўнай, адпраўлены на навукова-практычную канферэнцыю «Удасканаленне адукацыйных сістэм у інтарэсах грамадства, асобы, дзяржавы». Тэзісы Валянціны Ягоравай уключаны ў зборнік навукова-практычнай анлайн-канферэнцыі. Педагог атрымала сертыфікат удзельніка метадычнага мерапрыемства для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме «Экалогія вачыма дзяцей», дзе прадставіла праект «Дзікія жывёлы беларускіх лясоў».

    Вольга Пятроўская дзялілася напрацоўкамі на тэму «Выкарыстанне тэорыі алгарытмізацыі працэсу матэматычнага развіцця з дзецьмі старэйшага да-школьнага ўзросту» ў панараме вопыту выхавальні-каў дашкольнай адукацыі.

    Калектыў падрыхтаваў відэаролік «Мая Радзіма — Беларусь», з якім прыняў удзел і стаў пераможцам фестывалю навучальных ролікаў для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі «Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся».

    Яркай падзеяй стала перамога ў раённым агля-дзе-конкурсе мастацкай творчасці «Вясёлка талентаў-2022», а таксама раённым этапе рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон».

    У гэтым навучальным годзе ва ўстанове рэалізуецца эксперыментальны праект па тэме «Апрабацыя зместу дыдактычных гульняў па экалагічнай адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту». У ім прымаюць удзел выхаванцы і педагогі другіх малодшых, сярэдніх і старшых груп.На дасягнутым не спыняемся, наперадзе шмат планаў, задач, рашэннем якіх калектыў будзе займацца ў наступным годзе.

    Ірына Палазнік,намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 10 «Расінка» г. Асіповічы».

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее