-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    22 гады працуе фельчарам Татаркаўскай амбулаторыі Ірына Патупчык

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!
    Па-майстэрску робіць перавязкі, уколы, ведае, каго якая немач данімае, і кожнаму імкнецца дапамагчы.

    У рабочым пасёлку Ірына Леанідаўна карыстаецца заслужанай павагай: да яе паслуг звяртаўся кожны жыхар і заўсёды атрымоўваў прафесійную дапамогу, слушныя парады, неабходныя лекі.

    І хоць амбулаторыя мае ў штаце доктара, толькі ўрачы ў пасёлку не жывуць, яны прыязджаюць з горада, мяняюцца, і рабочы дзень іх абмежаваны па часе. А фельчар заўсёды на месцы. Яго ведаюць, давяраюць, звяртаюцца па самых розных пытаннях.

    У ліку іншых наведвальнікаў амбулаторыі часта прыходзяць матулі з дзецьмі. Ірына Леанідаўна мае вопыт работы медсястрой у дзіцячым садзе, таму з малымі ўмее наладзіць стасункі, не выклікаўшы баязлівасці ці слёз маленькіх пацыентаў. Добра ведаюць дарогу ў медустанову і пенсіянеры, некаторыя нават па некалькі разоў за дзень наведваюцца, каб нешта ўдакладніць. А магчымасці дзённага стацыянару дазваляюць пазбегнуць маркотнага правядзення часу на бальнічным ложку ў райцэнтры: дастаткова штодзённа хадзіць на ўколы і кропельніцы ў мясцовую амбулаторыю. І насельніцтва ахвотна скарыстоўвае гэту магчымасць. Можна ў медустанове і прышчапіцца ад розных хвароб.

    Дарэчы, прыемна здзівіла, што Ірына Леанідаўна, не задумваючыся і не заглядаючы ў дакументы, называе лічбы па сваім участку.

    Амбулаторыя абслугоўвае 464 дарослых і 72 дзіцяці. У медыкаў назіраюцца тры немаўляці, дзве цяжарныя жанчыны. Ды і дачнікам у меддапамозе ніхто не адмаўляе.

    На асаблівай увазе — 11 інвалідаў І групы, дзесяць інвалідаў ІІ групы і 14 — ІІІ. Пацыенты з рэўматоідным артрытам, хваробамі сістэмы кровазвароту, цукровым дыябетам, анкалагічнымі захворваннямі таксама на кантролі.

    Даволі часта даводзіцца Ірыне браць медыцынскую сумку ў рукі і накіроўвацца да хворых. Добра, што амаль усё абслугоўваемае насельніцтва пражывае ў рабочым пасёлку. Праўда, да амбулаторыі прымацаваны яшчэ Брадзішча і Засялечча, і, хоць агульная колькасць насельніцтва гэтых вёсак усяго крыху больш за дзясятак, тым не менш даводзіцца бываць і там.

    Ірына Леанідаўна не толькі выконвае прафесійныя абавязкі, але і прымае актыўны ўдзел у жыцці населенага пункта, клапоцячыся аб яго развіцці.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее