-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    Сення ў Брыцалавічах адбыўся жалобны мітынг, прысвечаны перазахаванню воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!
    Нас аддзяляе больш за тры чвэрці стагоддзя ад таго векапомнага моманту, калі над Рэйхстагам ўзвіўся сцяг Перамогі і краіна прыступіла да мірнага жыцця. Але ўсё ж час ад часу нагадвае аб сабе мінулая вайна адкопаным у час будаўнічых работ боепрыпасам, раздабытым у архівах унікальным дакументам або астанкамі ваеннаслужачых, якія знаходзяцца ў час пошукавых работ.

    І вось чарговая знаходка пошукаўцаў: трое ваеннаслужачых, імя аднаго з якіх удалося ўстанавіць: парашутыст 214 паветранай брыгады Павел Конанаў, хлопец, які вырас у сяле Торапава Данілаўскага раёна Яраслаўскай вобласці і навечна застаўся 24-гадовым. Усе трое байцоў біліся насмерць, абараняючы наш раён ад фашысцкіх акупантаў. Астанкі дваіх, імёны якіх засталіся невядомымі, былі з воінскімі і духоўнымі ўшанаваннямі перазахаваны каля брацкай магілы ў Брыцалавічах, а трэцяга ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі прадстаўнікам пошукавага руху Расіі. Як адзначыў у сваёй прамове кіраўнік маскоўскай арганізацыі “Ваенная археалогія” Антон Таргашоў, яны сумесна з удзельнікамі пошукавага руху і рэалізуючы праект “Дарога дадому” дастаўляюць астанкі байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі для перазахавання на малую радзіму. Супрацоўнічаюць з Беларуссю, Грузіяй, Украінай і іншымі дзяржавамі. Павел Конанаў сёлета стане 26-ым воінам, які знойдзе спачын на бацькоўскай зямлі. Яго родныя пакуль не знойдзены. Гэтым зоймецца расійскі бок.

    На жалобным мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі ўлады Асіповіччыны, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, ваеннаслужачыя, ўдзельнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі, проста жыхары раёна. З вуснаў усіх, хто падыходзіў да мікрафона, гучалі словы падзякі салдатам далёкай вайны за наша мірнае жыццё.
    А пасля мітынгу на мемарыяльным комплексе была ўстаноўлена таблічка з QR-кодам, які дапаможа ўсім гасцям і экскурсантам атрымаць інфармацыю пра тое, якія падзеі тут адбываліся ў час вайны і хто знайшоў спачын у гэтым месцы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее