-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    На мінулым тыдні адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з прадстаўнікамі аддзела па адукацыі райвыканкама і грамадскіх аб’яднанняў.

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!
    Калі ў тую ці іншую сферу прыходзіць моладзь, гэта заўсёды суправаджаецца рознымі новымі ідэямі. 2022 год не стаў выключэннем, бо да нас прыехалі таленавітыя і амбіцыёзныя маладыя настаўнікі, выхавальнікі і сацыяльныя педагогі.

    Сустрэча прайшла ў цёплай, нават сяброўскай атмасферы. Учарашнія студэнты распавялі пра сябе і свой шлях у педагогіку, падзяліліся марамі і імкненнямі. У кожнай візітцы адчуваўся асабісты непаўторны почырк, які раскрываў характар і перакананні выступаючага.

    Намеснік начальніка аддзела па адукацыі Марына Бабіна выказала спадзяванні, што маладыя спецыялісты будуць развівацца прафесійна менавіта ў нашым раёне, для чаго створаны аптымальныя ўмовы, і ўзнагародзіла пераможцаў конкурсу “Призвание — педагог”. Іх сёлета шасцёра: выхавальнікі дзіцячых садоў № 6 “Сонейка” Наталля Жук і № 10 “Расінка” Кацярына Багамолава, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Віялета Аляшкевіч, настаўнікі пачатковых класаў СШ № 3 Яўгенія Мележ і СШ № 1 Анастасія Батура, гісторыі Свіслацкай СШ Аляксей Шабуня.

    Намеснік старшыні райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алеся Букач прывітала моладзь і ўручыла членскія білеты і памятныя падарункі.

    Сваім педагагічным вопытам падзялілася настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі, член рэспубліканскага клуба “Хрустальный журавль” Таццяна Амбрушкевіч. Яна прапанавала моладзі выразіць сутнасць прафесіі настаўніка ў двух словах і на атрыманыя адказы дала каштоўныя каментарыі.

    На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня райарганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Гірэнка, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Панфіловіч і намеснік кіраўніка міжгаліновага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Ірына Барташэвіч.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее