-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Как Осиповичские школьники проводят осенние каникулы

    Популярное

    Восеньскія канікулы — першыя ў навучальным годзе. Пра тое, каб хлопчыкі і дзяўчынкі правялі гэты тыдзень цікава і з карысцю, педагагічныя работнікі паклапаціліся загадзя. Чым жа напоўнены гэтыя дні для юных землякоў?

    Школьныя лагеры арганізаваны ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Іх наведваюць амаль 300 вучняў 1-4 класаў. I старэйшыя школьнікі знайшлі сабе занятак. Харчаванне дзяцей арганізавана трохразовае: школьныя кухары імкнуцца, каб абеды для рабят былі смачнымі і якаснымі. Шмат увагі ў лагерах надаецца і здароваму ладу жыцця.

    У Ялізаўскай школе падчас канікул задзейнічаны і старшакласнікі. Падлеткі рамантуюць кнігі ў школьнай бібліятэцы. Трэба дадаць, што за сваю працу кожны атрымае заробак, які прадугледжаны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, — больш за 100 рублёў. Для вучняў пачатковых класаў штодзённа праводзяцца спартыўныя гадзіны, якія ўключаюць міні-футбол, піянербол, спартландыі. Рабяты наведваюць кабінеты па фізіцы, хіміі, біялогіі і геаграфіі, дзе педагогі знаёмяць іх з навукамі. Вельмі зацікавіла дзяцей настольна-патрыятычная гульня “Пазнай Беларусь”, якую распрацавала настаўнік Святлана Бобрык.

    Рабяты з СШ № 1 таксама не сумуюць. Для іх адпачынку арганізаваны тэматычныя дні. Акрамя спартыўных гульняў, хлопчыкі і дзяўчынкі наведвалі басейн “Дэльфін”, у раённым Цэнтры культуры паглядзелі спектакль “Пераблытаныя казкі” і анімацыйны фільм “Анимаёвка-2022”, аформілі стэнд з малюнкамі. Настаўнікі праводзяць для школьнікаў хвілінкі здароўя “Аптэка пад нагамі” і гадзіны чытання.

    У лагеры грамадска-патрыятычнага профілю “Патрыёт” Татаркаўскай школы вучні выпусцілі атрадную газету, знаёмяцца са спецыфікай работы амбулаторыі, наведваюць камп’ютарны клуб, гуляюць у настольныя гульні і бавяць час на спартыўных пляцоўках.

    Вучні пачатковых класаў гімназіі наведалі школьную і гарадскую дзіцячую бібліятэкі, пабывалі на майстар-класе ў інклюзіўнай студыі керамікі “Коловрат”, дзе паспрабавалі працаваць з глінай. Дарэчы, дзеці атрымалі свае вырабы ў падарунак. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазабаўляліся ў аквазоне фізкультурнага комплексу “Жемчужина”, цудоўна правялі час у басейне “Дэльфін”, танцавалі і спявалі разам з музычнымі работнікамі, удзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах. Цікавымі і карыснымі атрымаліся гутаркі і віктарыны, якія правялі супрацоўнікі ДАІ і падатковай інспекцыі. Адказы дзяцей былі заахвочаны пазнавальнымі кнігамі і смачнымі падарункамі.

    Школьнікі з Дараганава прайшлі квэст-гульню “Пазнаём дараганаўскі край”, якая адбылася ў школьным музеі, наведалі басейн “Дэльфін” і спартыўны комплекс “Жемчужина”, зараз рамантуюць кнігі ў мясцовай бібліятэцы. Старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі святочныя канцэрты, прысвечаныя адкрыццю і закрыццю лагернай змены. Акрамя гэтага, дзеці займаюцца ў гуртках, асаблівай папулярнасцю сярод якіх карыстаюцца “Майстар” і “Бабулін куфэрак”. Але кані-кулы яшчэ не скончыліся — наперадзе экскурсіі ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей і на хлебазавод.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее