Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 155 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты два нецвярозыя вадзіцелі, пяць бяспраўнікаў, восем парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўта-транспарце і тры — абгону, 33 пешаходы і веласіпедысты, сем з якіх нецвярозыя. Зарэгістравана 11 дарожна-транспартных здарэнняў.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлена па адным чалавеку, што здзейсніў дробны крадзеж ці з’яўляўся ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах.
Як паведамілі ў РАНС, 25 лістапада пры пажары прыватнай лазні на вул. Гогаля ў райцэнтры пашкоджана памяшканне на гарышчы. Пацярпелых няма.
ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання, па адным — палявання і рыбалкі